Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.47 |
Погода 6 °C

У самых сучасных умовах

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Пост опубликован: 22.11.2017

16 лістапада 

пасля рэканструкцыі

адкрылася акушэрскае

аддзяленне Нясвіжскай цэнтральнай

раённай бальніцы.

Рамонт праходзіў,

што сімвалічна, на працягу дзевяці месяцаў.

Чырвоную стужку пераразаюць (злева направа)  галоўны ўрач  Нясвіжскай ЦРБ Людміла Квецень,  старшыня Нясвіжскага  раённага  выканаўчага камітэта  Іван Крупко, загадчык акушэрскага аддзялення  Святлана Давыдэнка

Чырвоную стужку пераразаюць (злева направа) галоўны ўрач
Нясвіжскай ЦРБ Людміла Квецень, старшыня Нясвіжскага раённага
выканаўчага камітэта Іван Крупко, загадчык акушэрскага аддзялення Святлана Давыдэнка



DL4A1283

За гэты час на яго было затрачана каля 570 тысяч рублёў. Праведзены работы па замене даху, узмацненню перакрыццяў і перамычак. Зроблены рамонт фасадаў, вонкавых аконных адхонаў, аздабленне сцен памяшканняў, рамонт столяў, замена пакрыцця падлогі, рамонт склепа. Усталяваны пажарная сігналізацыя і сістэма вентыляцыі, а таксама сістэма забеспячэння медыцынскімі газамі. Праведзены мерапрыемствы па стварэнні безбар’ернага асяроддзя для фізічна аслабленых асоб — зроблены пандус на ганку ўваходнай групы. Добраўпарадкавана тэрыторыя, праезды і тратуары, устаноўлена прыгожая агароджа.

Акрамя гэтага, пасля рамонту ў аддзяленні абноўлена мэбля і абсталяванне, змянілася сталовая, выканана рэканструкцыя санітарна-гігіенічных пакояў, у прыемны колер афарбаваны сцены, створаны ўмовы для знахо-джання пацыентак на ўзроўні сучасных патрабаванняў, значна палепшаны ўмовы працы медперсаналу. У дзень ад-крыцця аддзяленне пачало прыём пацыентак і гатова працаваць на поўную магутнасць.

 Старшыня Нясвіжскага  раённага   выканаўчага камітэта   Іван Крупко,  галоўны ўрач  Нясвіжскай ЦРБ Людміла Квецень,  загадчык акушэрскага   аддзялення  Святлана Давыдэнка аглядаюць памяшканне  для сумеснага знаходжання маці і дзіцяці

Старшыня Нясвіжскага раённага
выканаўчага камітэта Іван Крупко, галоўны ўрач
Нясвіжскай ЦРБ Людміла Квецень, загадчык акушэрскага
аддзялення Святлана Давыдэнка аглядаюць памяшканне
для сумеснага знаходжання маці і дзіцяці

Сімвалічны ключ   ад рэканструяванага будынка трымае работнік культуры  Юлія Гарбачова

Сімвалічны ключ
ад рэканструяванага будынка трымае работнік культуры
Юлія Гарбачова

З падзячнай прамовай  выступае галоўны ўрач  Нясвіжскай цэнтральнай  раённай бальніцы Людміла Квецень

З падзячнай прамовай
выступае галоўны ўрач
Нясвіжскай цэнтральнай
раённай бальніцы
Людміла Квецень

Ва ўрачыстым адкрыцці прымалі ўдзел старшыня Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта Іван Крупко, галоўны ўрач Нясвіжскай ЦРБ Людміла Квецень, загадчык акушэрскага аддзялення Святлана Давыдэнка, прадстаўнікі будаўнічых арганізацый, медсупрацоўнікі і ганаровыя госці.

Аперацыйны блок  акушэрскага  аддзялення

Аперацыйны блок акушэрскага аддзялення

DL4A1309

Усе кабінеты аснашчаны  навейшым абсталяваннем

Усе кабінеты аснашчаны
навейшым абсталяваннем

 Агульны выгляд палаты

Агульны выгляд палаты

Наведвальнікаў  сустракаюць светлыя  адрамантаваныя  памяшканні

Наведвальнікаў сустракаюць светлыя
адрамантаваныя памяшканні

Памятная гранітная пліта, якую знайшлі  будаўнікі падчас рамонту, з надпісам  аб размяшчэнні ў гэтым будынку шпіталя  на 60 ложкаў у 1921-1922 гадах

Памятная гранітная пліта, якую знайшлі
будаўнікі падчас рамонту, з надпісам
аб размяшчэнні ў гэтым будынку шпіталя
на 60 ложкаў у 1921-1922 гадах

«НН».

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!