Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 4 °C

Хутка — фініш

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Пост опубликован: 01.11.2017

Па стане на 31 кастрычніка, згодна з аператыўнай інфармацыяй райсельгасхарчу, у раёне ўбрана 5058 га цукровых буракоў, што складае 93 % да неабходнага. Завершана работа ў СВК “Агракамбінат Сноў”, ААТ  “Грыцкевічы” і “Гарадзея”, ЗАТ “1 Мая” і “Агракамбінат Нясвіжскі”, у доследнай навуковай станцыі  па цукровых бураках. Больш за 90 % буракоў выкапана  ў ААТ “Новае жыццё”, “Нясвіжскія Астроўкі”, “Нясвіжскі  райаграсэрвіс”, “Юшавічы”, ДП “ЭБ “Свеклавічная”.



Сярэдняя ўраджайнасць салодкага кораня дасягнула  578,6 ц/га — летась на гэту  дату была 494,9 ц/га. У СВК “Агракамбінат Сноў”  яна склала 760 ц/га, у ААТ “Новае жыццё” — 700, у “Грыцкевічах” — 635 ц/га.

На Гарадзейскі цукровы  камбінат гаспадаркі Нясвіжчыны  адправілі 228984,1 тоны  карэння ў фізічнай вазе. Сярэдняя цукрыстасць — 16,99 %.

 

Нарыхтоўка кармоў

Па стане на 31 кастрычніка іх у сельгас-прадпрыемствах раёна на 1 умоўную галаву  жывёлы нарыхтавана 27,31 ц кармавых адзінак. Гэты паказчык  найбольшы ў ААТ “Лань-Нясвіж” — 44,24 ц. У ДСГУ “Нясвіжская  сортавыпрабавальная станцыя” назапасілі па 37,42 ц к. адз., у ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”—  па 34,44 ц к.адз., у ААТ “Новае жыццё” — па 32,24 ц.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!