Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 14 °C

Якасць — галоўнае

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Закрытае акцыянернае таварыства “Аблрапсаграсэрвіс”  было створана ў г.п. Гарадзея сумесным беларуска-літоўскiм прадпрыемствам “Крупіца”  сем гадоў таму. Гэта — сучаснае прадпрыемства па перапрацоўцы насення рапсу.

Стварэнне вытворчасці з навейшымі абсталяваннем і тэхналогіяй патрабавала значных фінансавых укладанняў.

Спачатку інвестыцыйны праект быў разлічаны на 5 мільёнаў долараў. Затым уласнік палічыў свае выдаткі і прыбыткі і вырашыў укласці больш. Цяпер агульная сума інвестыцый па праекце складае каля 38 мільёнаў долараў.



Прадпрыемства прымае да 3,5 тысячы тон насення рапсу ў суткi, а ў ідэале можа давесці гэтую лічбу да 5 тысяч тон.

Ірына Власюк —  лабарант вытворчай  лабараторыі

Ірына Власюк — лабарант вытворчай лабараторыі

Тут усё нацэлена на высокапрадукцыйную працу. Усе працэсы аўтаматызаваныя, пачынаючы з уезда на завод, дзе стаяць аўтамабільныя вагі грузападымальнасцю 60 тон, а ўся інфармацыя заносіцца ў камп’ютар.

У вытворчай лабаторыі кругласутачна  ажыццяўляецца кантроль сыравіны і прадукцыі. Рапс правяраюць на вільготнасць, кіслотнасць, чысціню. Пры павышанай вільготнасці насенне паступае на  дасушванне. У лабараторыі вызначаюць, якія рэшткі алею засталіся ў шроце, колькі ён утрымлівае бялку. Усіх параметраў пры-трымліваюцца вельмі  жорстка.

Сучасны цэх па перапрацоўцы насення рапсу метадам гарачага прасавання працуе ўжо практычна на поўную магутнасць. Новае абсталяванне ў параўнанні з мінулым у тры разы больш прадукцыйнае. І што вельмі важна — зараз усё поўнасцю  аўтаматызавана. Аператар, які знаходзіцца ў суседнім памяшканні, праз шкло бачыць  аўтаматычную лінію, па камп’ютары адсочвае ўвесь вытворчы працэс. А там ідзе плюшчэнне насення рапсу, пада-грэў, адцісканне алею, яго фільтрацыя. Атрымліваецца два прадукты — рапсавы алей і жамерыны. Ачышчаны алей паступае на склад, а жамерыны — у цэх экстракцыі, дзе яны пазбаўляюцца рэшткаў алею.  У шроце яго застаецца 1,5 — 1,6 % (без экстракцыі было 9 %). Прадукцыйнасць цэха — 500 — 550 тон пера-працоўкі насення рапсу ў суткі. На працягу года гэта прыкладна 180 тысяч тон. Людзі занятыя ў чатыры змены.

Аляксандр Некраш —  аператар лініі цэха па перапрацоўцы  алейнага насення рапсу

Аляксандр Некраш —
аператар лініі цэха па перапрацоўцы
алейнага насення рапсу

Ігар Каструбай — майстар экстракцыйнага цэха

Ігар Каструбай — майстар экстракцыйнага цэха

Цікавы і такі факт. У цэху ўстаноўлена iтальянскае абсталяванне. Пастаўшчыкі прапаноў-валі да яго і комплекс праграмнага забеспячэння. Але спецыялісты прадпрыемства самі падключылі комплекс у сістэму.

Для захоўвання сыравіны на прадпрыемстве пабудавалі дастаткова складскіх памяшканняў арачнага тыпу і тры сіласы аб’ёмам 10 000 кубічных метраў. Умяшчальнасць кожнага арачніка — дзве з паловай тысячы тон, а кожнага сіласу — сем тысяч тон насення рапсу.

Каб атрымліваць сыравіну ў дастатковай колькасці, ЗАТ “Аблрапсаграсэрвіс” ужо не адзін год вядзе работу па забеспячэнні гаспадарак найлепшым насеннем, высокаэфектыўнымі найноўшымі сродкамі абароны раслін.  Таму на поспех можна разлічваць толькі пры цесным супрацоўніцтве і з аграрнай навукай, і з вытворцамі.

Нядаўна ў ЗАТ “Аблрапсаграсэрвіс” была распрацавана праграма па вырошчванні рапсу. У Мінскім аблвыканкаме адобрылі яе. Такім чынам, плануецца на Міншчыне вырошчваць гэтую культуру з удзелам “Аблрапсаграсэр-віса” на плошчы 50 тысяч гектараў.

Сваю прадукцыю прадпрыемства адпраўляе на ўнутраны і знешні рынкі. Рапсавы шрот ідзе айчыннаму спажыўцу. А  вялікая част-ка алею пастаўляецца ў Літву. Яго набываюць у Расіі, Нарвегіі, Веліка-брытаніі, Даніі, Латвіі і Эстоніі. Так, за  9 месяцаў гэтага года прадпрыемства адгрузіла на экспарт прадукцыі на 10,8 мільёна долараў, што ў 1,5 раза больш, чым за адпаведны перыяд летась. Яно мае міжнародны сертыфікат ISCC, які штогод пацвярджаюць замежныя аўдытары. Таму  якасць тут — галоўнае.

“НН”.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!