Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 10 °C

З АНГЛІЙСКАГА ГУМАРУ

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

У той час, як у многих краінах свету любяць жартаваць наконт бландзінак, англічане смяюцца з… бландзінаў. Як гэта ў іх атрымліваецца, можам даведацца і мы.

 

Бландзін зайшоў у ванны пакой і праз некаторы час яго жонка гукае: «Ты знайшоў шампунь?»

Бландзін адказвае: «Так, але я не ведаю, што рабіць… на бутэлечцы напісана: для сухіх валасоў, а я ўжо свае паспеў намачыць».



 ***

Бландзін бачыць канверт, які ляжыць на дыванку перад уваходнымі дзвярыма. Яму падаецца, што на канверце напісана «не згінацца».

Праз 2 гадзіны ён усё ж рашаецца падняць канверт і бачыць, што на ім напісана: «не згінаць».

***

Бландзін крычыць адчайна ў тэлефон: «Мая жонка цяжарная, у яе пачаліся родавыя схваткі!»

«Гэта яе першае дзіця?» — пытаецца доктар.

«Не! Гэта яе муж!»

***

Бландзін знаходзіцца ў турме, ахоўнік глядзіць у вочка камеры і бачыць, што зняволены вісіць галавою ўніз.

— Што ты робіш?— пытаецца ахоўнік.

— Хачу павесіцца, — адказвае зняволены.

— Каб  павесіцца, вяроўку трэба завязваць вакол шыі, — кажа ахоўнік.

— Я спрабаваў, — адказвае бландзін, — але тады я не змог дыхаць.

***

Італьянскі турыст пытаецца ў англічаніна-бландзіна: «Чаму аквалангісты заўсёды ныраюць з лодкі спіною ўперад?»

На што той адказвае: «Ну дык, калі б яны ныралі тварам уперад, яны б падалі ў лодку».

***

Сябар бландзіна кажа яму: «Каляды ў гэтым годзе ў пятніцу».

Бландзін адказвае: «Будзем спадзявацца, што гэты дзень не прыпадае на 13-е».

***

Два бландзіны знайшлі тры гранаты і вырашылі аднесці іх у паліцэйскі ўчастак. Адзін з іх пытаецца: «Што будзем рабіць, калі адна ўзарвецца, перш чым мы патрапім туды?» Другі адказвае: «Прыйдзецца схлусіць і сказаць, што мы знайшлі толькі дзве».

***

Жанчына тэлефануе свайму суседу бландзіну: «Скажы сваёй жонцы, каб яна  не забывалася апусціць фіранкі на вокнах. Учора ўся вуліца глядзела і смяялася з цябе». На што бландзін адказвае: «Як яны маглі смяяцца з мяне, калі ўчора мяне не было дома?!».

Пераклаў Ігнась АДАМСКІ.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!