Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.47 |
Погода 3 °C

Беларусаў вучаць даглядаць пажылых і цяжкахворых

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Пост опубликован: 15.12.2017

Супрацоўнікі тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Магілёўскай і Мінскай абласцей прайшлі навучанне прафесійнаму догляду пажылых і цяжкахворых лю-дзей. Гэта новы этап кампаніі па комплекснай падрыхтоўцы такіх спецыялістаў.

— Сёння Беларусь, як і ўвесь астатні свет, сутыкаецца з праблемай старэння насельніцтва. У краіне расце колькасць людзей, якія маюць патрэбу ў штодзённай дапамозе. Галоўныя мэты нашай школы — павышэнне якасці паслуг па патранажным доглядзе, дапамозе ў рэабілітацыі пасля цяжкіх хвароб і траўмаў, фарміраванне культуры догляду людзей, якія маюць патрэбу ў ім, — кажа арганізатар курсаў, кіраўнік школы прафесійнага догляду «Азбука клопату» Алена Марыгероўская.



Супрацоўнікі ТЦСАН і дамоў-інтэрнатаў прайшлі навучанне на бязвыплатнай аснове на базе РУП «Беларускі пратэзна-артапедычны аднаўленчы цэнтр». Удзельнікі праграмы атрымалі навыкі работы з пажылымі, цяжкахворымі і людзьмі з інваліднасцю, а таксама аказання ім даўрачэбнай дапамогі і работы са спецыялізаваным абсталяваннем.

Заняткі праводзілі эксперты з багатым практычным досведам: псіхолагі, неўролагі, фізіятэрапеўты, спецыялісты па рэабілітацыі і геранталогіі. У ходзе практычных семінараў супрацоўнікам ТЦСАН расказалі таксама пра этыку і псіхалогію пабудовы камунікацый з чалавекам, які мае патрэбу ў доглядзе, а таксама з яго сваякамі.

У снежні курсы школы «Азбука клопату» стануць даступныя ўсім ахвотным атрымаць новую спецыяльнасць, а таксама сваякам цяжкахворых і пажылых людзей — але ўжо на платнай аснове.

Стаць удзельнікам курсаў можна, патэлефанаваўшы па нумары 8-025-602-55-40.

Святлана БУСЬКО.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!