Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 8 °C

Добрая праца дорыць добры настрой

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Пост опубликован: 08.12.2017

Гэты здымак фотакарэспандэнт «НН» зрабіла падчас раённых дажынак, пасля  ўручэння ўзнагарод. На ім — працаўнікі ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”.

Вадзіцель Аляксандр Ісакаў атрымаў Па-дзяку міністра сельскай  гаспадаркі і харчавання. Вадзіцель Юрый Карачун — Падзяку старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта. Так адзначаны добрасумленнасць,  працавітасць, высокая адказнасць рабочых за даручаную справу на перавозцы збожжа.



Пасля завяршэння жніва  вадзіцелі пры-ступілі да перавозкі ўраджаю цукровых буракоў.  У гэтыя снежаньскія дні  здача іх на Гарадзейскі  цукровы камбінат завяршаецца, і вадзіцелі райаграсэрвіса па заяўцы камбіната  забіраюць салодкае карэнне з палёў гаспадарак.

Затым МАЗ-5551 Аляксандра Ісакава і КамАЗ-55102 Юрыя Карачуна чакае новая работа. Яны будуць заняты на вывазцы арганічных угнаенняў. Ствараць надзейны падмурак ураджаю — справа кожнага, чыя праца звязана з зямлёй. І рабочыя ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”, з якімі мы па-знаёміліся сёлета ў аграгарадку Аношкі на раённых дажынках, гэта добра разумеюць.

Тамара

ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Фота Наталлі

ЕРМАШЭНКА.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!