Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 4 °C

Нарыхтоўка цукровых буракоў заканчваецца

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Пост опубликован: 15.12.2017

Па стане на раніцу 14 снежня Гарадзейскі цукровы камбінат нарыхтаваў 1 мільён 213 тысяч тон салодкага карэння ў чыстым выглядзе. Гэта больш леташняга. У тым ліку на Гарадзейскім  буракапрыёмным пункце  прынята 960 тысяч тон  сыравіны. Як паведаміў “НН” намеснік дырэктара па сыравіне Ігар Абрамовіч, праз тыдзень нарыхтоўчая кампанія будзе завершана.



Зладжана працуе калектыў Гарадзейскага буракапрыёмнага пункта на ўкладцы караняплодаў у кагаты. За рабочую змену сюды ў гэтыя дні паступае 5 — 6  тысяч тон салодкага кораня. У ліку вопытных майстроў сваёй справы — аператар буртаўкладачнай машыны Аляксандр Астапчык (на здымку). На камбінаце ён працуе дзесяць гадоў, на буракапрыёмным пункце — пяты сезон. Асноўная яго спецыяльнасць — трактарыст.

— Аляксандр сваю справу асвоіў добра. Малады, энергічны, усё робіць хутка і якасна, — так адклікаецца аб сваім падначаленым начальнік Гарадзейскага буракапрыёмнага пункта Алег Корсак. — Разам з ім у складзе экіпажа працуе Сяргей Буян. За рабочымі  замацаваны яшчэ і трактар  для адвозкі зямлі адсеву. На новай буртаўкладачнай машыне “GRIMME RH 24-70” яны за змену ўкладваюць зараз 800 тон буракоў.

Наталля ЕРМАШЭНКА.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!