Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 4 °C

Новыя перспектывы Гарадзеі

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Пост опубликован: 22.12.2017

У адпаведнасці з пратаколам даручэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі ад 7.08. 2017 г. і пастановы Мінскага аблвыканкама ў 2018  годзе плануецца добраўпарадкаванне г.п. Гарадзея. У снежні бягучага года зацверджаны план мерапрыемстваў па іх выкананні. Навядзенне парадку закране ўсе, без выключэння, прадпрыемствы, установы, аб’екты сацыяльна-бытавога і гандлёвага прызначэння, і безумоўна, жыхароў пасёлка. Аб тым, як гэта ўсё будзе адбывацца, наша гутарка са старшынёй Гарадзейскага пасялковага выканаўчага камітэта Уладзімірам РАЎБЕЦКІМ.



— Уладзімір Іосіфавіч, наколькі нам вядома, на кожным прадпрыемстве пасёлка запланаваны бягучы рамонт фасадаў будынкаў, будзе весціся асфальтаванне прылягаючай тэрыторыі, пафарбоўка ці замена агароджаў. Назавіце, калі ласка, найбольш буйныя з запланаваных работ.

— На Гарадзейскім цукровым камбінаце пройдзе рэканструкцыя інтэрната па  вул. Кастрычніцкай, 9. ЗАТ “Аблрапсаграсэрвіс” будзе працягваць бягучы рамонт адміністрацыйнага будынка. На сённяшні дзень ужо адрамантаваны дах, устаноўлены дзверы і вокны. Гарадзейскі ўчастак УП “Нясвіжская ЖКГ” выканае добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый на вуліцы Вакзальнай, дамы 21 і 23а, капітальны рамонт па вуліцы Савецкай, дамы № 1,2,3,4,5,6,7, капітальны рамонт  жылога дома па вуліцы Кастрычніцкай, 10 і асфальтаванне праезду па дваровай тэрыторыі вуліцы Церашковай.

— Якія работы плануецца выканаць ва ўстановах адукацыі?

— Ужо зацверджана праектна-каштарысная дакументацыя на добраўпарадкаванне двух дзіцячых садкоў, СШ № 1 і СШ № 2, школы-інтэрната. У кожнай з іх без выключэння плануецца замена вокнаў на вокны ПВХ. Рамонт харчблокаў з заменай усіх інжынерных сетак пройдзе ў СШ № 1 і СШ № 2, бягучы рамонт спартыўнай залы — у школе-інтэрнаце, рамонт фасада будынка ў дз/с № 2, асфальтаванне тэрыторыі ў СШ № 2 і дз/с № 2.

— Ці закране добраўпарадкаванне ўстановы культуры і аховы здароўя?

— Безумоўна, закране. Асабліва значныя сродкі плануецца накіраваць на бягучы рамонт дзіцячай школы мастацтваў і Гарадзей-скай гарадской бальніцы. У школе мастацтваў будуць праведзены работы па частковай замене даху, вокнаў і дзвярэй, рамонце вучнёўскіх кабінетаў, устаноўцы жалезабетоннага плоту, замене цеплатрасы. У бальніцы адрамантуецца частка тэрапеўтычнага аддзялення, заменяцца вокны і дзверы. На першым паверсе паліклінікі заменіцца плітка і асвятленне ў прыёмным пакоі, а ў пакоі хуткай дапамогі — электраправодка і сантэхніка. У ГПДК адрамантуецца фасад будынка, санвузел, вадасцёкавая сістэма.

— Як зменіцца знешні выгляд прадпрыемстваў гандлю?

— Станоўчыя зрухі бачны ўжо цяпер. Закончана будаўніцтва пешаходнай  дарожкі ад праезджай часткі вуліцы Вакзальнай да будынка магазіна “Капейкін”. Устаноўлена металічная агароджа з боку вуліцы Школьнай каля магазіна “Лукамор’е”. У канцы лістапада па вуліцы Беларускай адкрыўся пасля рэканструкцыі былога магазіна “Рэал” новы магазін “Бруснічка”. У гэтым жа будынку адкрыецца аптэка і дыскаунтэр “Востраў чысціні”. У наступным годзе побач з ім з’явіцца стаянка для аўтамабіляў, заменіцца пакрыццё пешаходных дарожак у скверы на скрыжаванні вуліц Беларускай і  Завад-ской. У магазіне № 3 па вуліцы Інтэрнацыянальнай, 12б плануецца правесці рамонт пад’езду да магазіна, цякучы рамонт фасада будынка і даху.

— Якім вам бачыцца ўклад асобных грамадзян у агульную справу па добраўпарадкаванні пасёлка?

— Самы непасрэдны. Ад іх старання, руплівасці, неабыякавасці залежыць не толькі прыгажосць уласнага дома і падворка, але і знешні выгляд вуліц і завулкаў Гарадзеі. У гэтай сувязі хочацца яшчэ раз выказаць самыя шчырыя словы ўдзячнасці людзям, якія, дасягнуўшы паважанага ўзросту, нягледзячы на недамаганні, шмат сіл і часу аддаюць працы на роднай зямлі. Гэта Т.М. Аліноўская з вуліцы Стаўбцоўскай, А.С. Радзіяновіч з вуліцы Камсамольскай, І.К. Качура з вуліцы Мічурына, А.У. Кедрон з завулка Крынічны.

Тым, хто плануе правесці капітальны  рамонт ці рэканструкцыю дома (які павінен быць пабудаваны 15 і больш гадоў таму назад), будаўніцтва інжынерных сетак і іншае, але не мае наяўных сродкаў, хочацца нагадаць аб указе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 75. Згодна з ім, працаздольныя грамадзяне, якія пастаянна  пражываюць і працуюць у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тысяч чалавек,  маюць права на атрыманне льготнага  крэдыту на 10 гадоў. Працэнтная стаўка за карыстанне такім крэдытам — 3 % гадавых. Пачынаючы з 2006 года, гэтым крэдытам у раёне скарысталася больш за 4000 чалавек, якія змаглі  з яго дапамогай прывесці ў належны стан свае дамы і кватэры. З улікам вялікага аб,ёму работ па добраўпарадкаванні Гарадзеі, хацелася б, каб як можна больш жыхароў нашага пасёлка выкарысталі магчымасць атрымаць гэты крэдыт.

Пачынаючы са студзеня, работнікі пасялковага выканаўчага камітэта будуць праводзіць абход вуліц і ўручаць гаспадарам дамоў паведамленні аб відах рамонту, якія неабходна выканаць да 1.09.2018 года. Даволі прадуктыўна наш выканкам працаваў у 4-м квартале бягучага года. Каля адміністрацыйнага будынка спілавана 9 аварыйных дрэў, выдалены стары кустарнік і часткова —  тратуарны борт. У наступным  годзе будзе  праведзены частковы  рамонт даху, пафарбаваны фасад, устаноўлены  новы тратуарны борт, заасфальтавана прылягаючая тэрыторыя,  разбіты новыя газоны з пасадкай дэкаратыўных дрэў і кустоў.

Завершаны знос былога будынка інтэрната, які належаў ПМК-218 па вул. Церашковай. Тут жа закончаны знос старых хлявоў, якія належалі ўладальнікам кватэр з дамоў па вуліцах Церашковай і Гагарына. На гэтым месцы плануецца пабудаваць гаражы для членаў гаражнага кааперытыва “Абсалют-1Г-24”. Выразана кустоўе на тэрыторыі каля міні-рынку па вуліцы Вакзальнай, дзе будзе праведзена далейшае добраўпарадкаванне. На вуліцы Патрыётаў размесціцца дзіцячая пляцоўка.

На мяжы паміж гарадскім пасёлкам Гарадзея і аграгарадкамі Новагарадзейскі і Ударны пройдуць сур’ёзныя меліярацыйныя работы па асушэнні забалочаных зямель, якія будуць часткова перададзены сельгаспрадпрыемствам для ўвядзення ў сельгасабарачэнне.

— Вялікі дзякуй, Уладзімір Іосіфавіч, за змястоўныя адказы. Будзем спадзявацца, што нашым чытачам яшчэ будзе што даведацца пра добраўпарадкаванне Гарадзеі.

— Абавязкова. Работы толькі пачаліся, і наперадзе яшчэ шмат цікавага.

Гутарыла Соф’я ЛЮБАНЕЦ.  

 

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!