Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 5 °C

Стратэгію абмяркуюць на з’ездзе вучоных

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Пост опубликован: 01.12.2017

ІІ з’езд вучоных Рэспублікі Беларусь

пройдзе 12—13 снежня

Удзел у ім возьмуць 2100 дэлегатаў з усіх рэгіёнаў краіны.

Як паведамляе прэс-служба НАН Беларусі, чакаецца прыезд у Беларусь вялікай колькасці вядомых навукоўцаў з Саюзнай дзяржавы, краін СНД, з замежных Акадэмій навук, сусветных навукова-даследчых арганізацый і цэнтраў.

У першы дзень работы з’езда будзе працаваць дзевяць секцый, прысвечаных асноўным кірункам развіцця навукі і міжнароднаму супрацоўніцтву. Прадугледжана таксама арганізацыя работы маладзёжнай секцыі. Пленарнае пасяджэнне адбудзецца 13 снежня. Ключавым дакументам, які будзе вынесены на ІІ з’езд вучоных Беларусі, стане праект Стратэгіі «Навука і тэхналогіі: 2018—2040». У дадзены момант ён праходзіць грамадскае абмеркаванне. У Стратэгіі вызначаны прыярытэты доўгатэрміновага развіцця навукі і тэхналогій, а таксама комплекс інструментаў удасканалення навукова-тэхнічнай сферы, якія забяспечаць эканамічны рост Беларусі і выхад у перспектыве на сусветны ўзровень канкурэнтаздольнасці па шэрагу кірункаў.



Мяркуецца, што, дзякуючы рэалізацыі Стратэгіі да 2040 года, навукаёмістасць ВУП павінна скласці 3 %, доля прарыўных навуковых даследаванняў і распрацовак — 30 % у агульным аб’ёме, доля высокатэхналагічных сектараў у структуры эканомікі — 10 %. У агульным аб’ёме вытворчасці прамысловых прадпрыемстваў інавацыйная прадукцыя будзе займаць 25 працэнтаў.

2017 год быў аб’яўлены ў Беларусі Годам навукі, і правядзенне з’езда стане яго выніковым мерапрыемствам.

“Звязда”.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!