Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 9 °C

“У пошуку натхнення”

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Напрыканцы 2017 года ў канферэнц-зале Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі прайшоў вечар-сустрэча са скульптарам, несвіжанінам Віктарам Ульянавым, які адбыўся з нагоды 60-гадовага юбілею творчай дзейнасці майстра. Несвіжане  мелі магчымасць яшчэ раз убачыць творы свайго земляка падчас адкрыцця выставы драўлянай скульптуры  “У пошуку натхнення”. Многія работы Віктара Іванавіча разляцеліся па розных кутках Беларусі. Але і ён сам, і яго дзеці да гэтай даты пастараліся  сабраць шэраг скульптур, кожная з якіх — сапраўдны шэдэўр.



В.І. Ульянаў — удзельнік шматлікіх выстаў у Беларусі і за яе межамі. Мастак выкарыстоўвае ў сваіх творах як вобразы людзей, птушак, жывёл, так і цэлыя сцэны з жыцця, і гумар — усё, што кранае яго самога. Драўляная скульптура В.І. Ульянава ўражвае і прыцягвае да сябе. Здавалася, што ў зале стаіць сапраўдны Ісус, сапраўдная маці, што застыла ў дрэве, абняўшы сваіх дзетак, каб абараніць  іх…

Павіншаваць юбіляра ў гэты дзень сабраліся жыхары горада, знаёмыя, сябры, родныя. Сярод іх — і экс-пасол Рэспублікі Беларусь у Бразіліі Леанід Крупец, ганаровы грамадзянін горада Нясвіжа. Свае пажаданні і ўражанні ад выставы ўсе прысутныя маглі запісаць у кнігу пад сімвалічнай назвай “Натхненне”.

Наталля ЕРМАШЭНКА.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!