Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 8 °C

У прыярытэце — бізнес-клімат і новыя працоўныя месцы

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Тэмп росту беларускай эканомікі за мінулы год абышоў чаканні статыстыкаў. Як адзначыў Прэм’ер-міністр Андрэй Кабякоў, ВУП краіны ў 2017 годзе склаў 102,4 % пры прагнозным паказчыку ў 101,7 %,

Падчас пасяджэння Прэзідыума Савета Міністраў, дзе разглядаліся пытанні аб мерах па рэалізацыі задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны і чаканыя вынікі работы эканомікі ў студзені і I квартале сёлета, прэм’ер закрануў пытанні ўвязкі заробкаў з прадукцыйнасцю працы ў пазабюджэтным сектары, а таксама больш шчыльнай работы дзяржавы з прыватнікамі.



Андрэй Кабякоў паведаміў, што апярэджанне прагнозных паказчыкаў на 0,7 % забяспечыла выхад на параметры росту эканомікі і кампенсавала адставанне 2016 года.

Паводле слоў Прэм’ер-міністра, галоўнымі задачамі збалансаванага росту эканомікі сёлета застаюцца: нарошчванне і дыверсіфікацыя экспарту, прыцягненне інвестыцый, стварэнне новых працоўных месцаў у першую чаргу ў сектары малой і сярэдняй дзелавой ініцыятывы. Для гэтага неабходна разгарнуць поўнамаштабную работу па рэалізацыі прынятых кіраўніком дзяржавы рашэнняў па лібера-лізацыі ўмоў вядзення бізнесу.

«Каб максімальна знізіць залежнасць эканомікі ад знешніх фактараў, павысіць прадукцыйнасць працы і канкурэнтаздольнасць вытворчасці, нам жыццёва неабходна мінімізаваць свае выдаткі. Для росту эканомікі на здаровай аснове трэба ствараць працоўныя месцы, развіваць малы і сярэдні бізнес», — сказаў Андрэй Кабякоў. Прэм’ер-міністр падкрэсліў, што павышэнне прадукцыйнасці працы і ўкараненне новых тэхналогій, як правіла, суправаджаецца вызваленнем часткі работнікаў. Стварэнне новых працоўных месцаў у сектары малога і сярэдняга бізнесу дазваляе пераразмеркаваць гэтых людзей у іншыя сферы дзейнасці без сацыяльных узрушэнняў.

Таксама ён звярнуў увагу прысутных  на тое, што рост заработнай платы ў пазабюджэтным сектары павінен быць увязаны з прадукцыйнасцю працы.

«Арыенцір па ўзроўні сярэдняга заробку вызначаны на нарадзе ў Кіраўніка дзяржавы 21 лістапада 2017 года, усе неабходныя даручэнні дадзены. Грошы павінны быць заробленыя», — падкрэсліў Андрэй Кабякоў. Кіраўнік урада зрабіў акцэнт на неабходнасці абавязковага выканання такіх паказчыкаў, як зніжэнне ўзроўню выдаткаў і працаўладкаванне на наваствораныя працоўныя месцы.

Такім чынам Андрэй Кабякоў даў зразумець прадстаўнікам дзяржорганаў, што неабходна максімальна даходліва давесці да людзей інфармацыю пра новыя магчымасці для вядзення бізнесу, якія адкрываюцца пасля прыняцця пакета дакументаў па развіцці прадпрымальніцтва. «Мінэканомікі сумесна з аблвыканкамамі пры ўдзеле МПЗ, Міністэрству антыманапольнага рэгулявання і гандлю, Міністэрству аховы здароўя і іншым зацікаўленым неабходна ўжо ў най-бліжэйшы час арганізаваць у кожным рэгіёне выязныя сустрэчы, семінары, растлумачыць даступным чынам на канкрэтных прыкладах новыя правілы вядзення бізнесу і як імі карыстацца», — падкрэсліў Андрэй Кабякоў.

БелТА.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!