Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.51 |
Погода 3 °C

З радасцю і добрым настроем

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Пост опубликован: 05.01.2018

Па існуючай традыцыі напярэдадні Новага года прадстаўнікі раённай улады і  іншыя адказныя асобы наведваюць дзіцячыя дамы сямейнага тыпу раёна. На гэты раз адзін з такіх дамоў наведалі прадстаўнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама —  начальнік А.У. Клішэвіч і яе намеснік С.А. Шатрун разам з галоўнымі героямі навагодніх свят Дзедам Марозам і Снягуркай і іншымі казачнымі персанажамі. Яны накіраваліся ў сям’ю Ігара    Вітальевіча і Галіны Леанідаўны Бушмакіных, дзе зараз выхоўваюцца шасцёра дзяцей ад двух да шаснаццаці гадоў і адно знаходзіцца на патранатным выхаванні.



Ва ўтульнай зале адбылося невялікае святочнае дзейства. Дзеці чакалі Дзеда Мароза і з гэтай нагоды падрыхтавалі навагоднія касцюмы, музычныя нумары, вывучылі вершы, чым вельмі парадавалі гасцей. Разам вадзілі карагоды вакол ёлкі, удзельнічалі ў конкурсах. Дзед Мароз падзякаваў юным артыстам за цікавае выступленне, пажадаў старанна вучыцца ў школе, выдатнага настрою і ўсяго самага найлепшага ў жыцці.

Словы віншавання выказалі і Алена Клішэвіч і Святлана Шатрун, якія пажадалі здароўя гаспадарам і іх выхаванцам, шчасця, радасці і дабрабыту. Ад імя раённага выканаўчага камітэта яны падаравалі сям’і тэлевізар і салодкія падарункі, салодкія падарункі дзеці атрымалі таксама ад райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, ад раённага савета Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі.

І дзеці, і бацькі былі вельмі ўдзячныя гасцям за падарункі, хвіліны радасці і святочны настрой.

Галіна Леанідаўна выказала словы падзякі за ўвагу і клопат з боку раённай улады, за дапамогу ў аднаўленні дома: за кошт сродкаў раённага бюджэту поўнасцю праведзены рамонт фасада, заменены дах, добраўпарадкавана тэрыторыя, пастаўлены новы плот, закуплена новая мэбля ў пакоі.

Вольга КАНДРУКЕВІЧ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!