Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 7 °C

Аляксандр Лукашэнка: Беларусь цвёрда прыхільна да Мэт устойлівага развіцця

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Пост опубликован: 23.02.2018

Беларусь заўсёды будзе надзейнай апорай для Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з першым намеснікам Генеральнага сакратара ААН Амінай Махамед.

«Мы будзем для вас, для ўсіх нас — Арганізацыі Аб’яднаных Нацый — надзейнай апорай. У гэтым вы павінны быць упэўнены. Не толькі таму, што я асабіста вельмі паважаю цяперашняга Генсакратара, не толькі таму, што Арганізацыя Аб’яднаных Нацый — гэта тая пляцоўка, дзе мы можам адкрыта гаварыць аб нашых праблемах. Але яшчэ і таму, што вы, мы ўсе нацэлены на ліквідацыю нераўнамернага развіцця, на ліквідацыю беднасці, стварэнне сапраўднага шматпалярнага свету», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.



Кіраўнік дзяржавы выказаў надзею, што калі-небудзь гэты шматпалярны свет будзе прадстаўлены не трыма-пяццю дзяржавамі, а ўсімі краінамі свету. «Кожны чалавек на планеце мае права быць у цэнтры гэтага шматпалярнага свету, — перакананы Прэзідэнт. — У вырашэнні гэтых складаных праблем сучаснасці Еўропа абавязана адыграць сваю ключавую ролю».

Аляксандр Лукашэнка вітаў правядзенне ў Мінску Рэгіянальнага форуму нацыянальных каардынатараў па Мэтах устойлівага развіцця. Паводле яго слоў, гэта дасць магчымасць абмеркаваць асноўны напрамак дзейнасці ўсіх краін Арганізацыі Аб’яднаных Нацый на бліжэйшую перспектыву — пытанні выканання Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года. «Менавіта гэта найважнейшы напрамак нашай дзейнасці, і вы разумееце гэта больш, чым хто-небудзь», — звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. «Я не стану гаварыць аб тым, што мы зрабілі ў Беларусі для таго, каб заслужыць гэту сустрэчу, каб даказаць нашу прыхільнасць да Мэт устойлівага развіцця. Вы гэта ўжо, напэўна, добра ведаеце, ды і нашы калегі вам аб гэтым раскажуць. Мы цвёрда адданыя гэтай ідэі, як і вы, таму што ўпэўнены ў тым, што прычынай усіх непарадкаў, у тым ліку самай вялікай праблемы — тэрарызму, з’яўляецца менавіта нераўнамернае развіццё дзяржаў, што параджае перш за ўсё беднасць. Мы прытрымліваемся той формулы, што дай чалавеку работу — ён ніколі не возьме вінтоўку ў рукі», — пад-крэсліў Аляксандр Лукашэнка.

blr.belta.by

 

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!