Меню
Курс $  3.26 | €  3.55 | ₽100  3.53 |
Погода 6 °C

Падзяка Прэзідэнта, легкавы аўтамабіль у падарунак і кветкі ад Кіраўніка дзяржавы — калектыву ААТ «Гарадзея»

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

“Вёска заўсёды не толькі карміла, але і ратавала нацыю ад выраджэння. Так было і ў Беларусі.  Таму наша задача — захаваць сяло”.

Прэзідэнт Беларусі  Аляксандр ЛУКАШЭНКА.

У пятніцу

ў Мінску з удзелам Прэзідэнта

краіны

Аляксандра

Лукашэнкі

 прайшла ўрачыстая

цырымонія

ўшанавання



лепшых работнікаў

аграрнай

галіны краіны (фота 2).

На яе была

запрошана

і дэлегацыя

Нясвіжскага раёна з дзесяці чалавек на чале

са старшынёй

райвыканкама

Іванам Крупко.

Фота 1

Выступаючы перад прысутнымі, Кіраўнік дзяржавы сказаў: “Шмат гадоў мы падводзілі вынікі работы вяскоўцаў восенню, святкуючы “Дажынкі”. Гэта традыцыя ў крыху відазмененым, але вельмі карысным і прагматычным плане прадаўжаецца і цяпер. Мы ўшаноўвалі лепшых працаўнікоў палёў. Здаўна менавіта яны лічыліся галоўнымі карміцелямі свайго народа, таму і заставаліся адзінымі героямі гэтай урачыстасці да сённяшняга дня. Мы і ў далейшым будзем беражліва захоўваць гэту прыгожую традыцыю — адзначаць свята ўраджаю. — Але надышоў час пашырыць кола яго ўдзельнікаў і правесці больш маштабныя мерапрыемствы, прысвечаныя вынікам работы ўсіх сфер АПК. Люты выбраны не выпадкова. Да гэтага часу ўжо вядома, хто як спрацаваў у галіне ва ўсіх рэгіёнах. І самы час рыхтавацца да веснавых палявых работ”. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што толькі працаўнікі вёскі ведаюць сапраўдную цану ўкладзенай у зямлю працы. І нягледзячы на тое, што на дапамогу аграрыям прыйшлі індустрыяльныя і навуковыя дасягненні цывілізацыі, праца земляробаў па-ранейшаму застаецца адной з самых напружаных і цяжкіх. “У гарачую пару няма месца святам і выхадным. Зямлі трэба аддаць столькі часу і сіл, колькі яна запатрабуе. Іх не змераеш ні святлом дня, ні стомай. Зямля правярае кожнага, на што ён здольны. Забярэ ўсю ўвагу, але і аддасць больш, калі ставіцца да яе з клопатам”, — адзначыў ён. “Чалавек, які вырас у вёсцы, сярод палёў, лясоў і рэк, ведае, якой сілай і энергіяй напаўняе прырода ўсіх, хто з ёю блізкі. Куды б потым ні закінуў лёс, ён пранясе гэту сувязь праз усё сваё жыццё. І Ра-дзіма назаўсёды застанецца ў яго сэрцы”, — дадаў Кіраўнік дзяржавы.

Безумоўна, аграрыі заслужылі самых шчырых слоў удзячнасці за сваю працу. У 2017 годзе ў Беларусі ўпершыню дабіліся 5-тоннага надою малака на карову.

Аднак, як адзначыў Кіраўнік дзяржавы, для многіх гаспадарак гэта даўно пройдзеная мяжа. У лідарах —  “Моладава-Агра” Іванаўскага раёна, “Вітэкс” Уздзен-скага раёна, СВК “Агракамбінат Сноў” Нясвіжскага раёна і “Ларыёнаўка” Аршанскага раёна, у кожным з якіх атрымліваюць звыш 10 тыс. кг малака на карову ў год.

Упершыню мы  прыблізіліся да пяці мільярдаў долараў ад экспарту  прадуктаў харчавання. Гэтыя паказчыкі цяпер, калі падведзены вынікі работы за год, асабліва на слыху.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў паспяховасць завяршэння сельскагаспадарчага года, забеспячэнне харчовай бяспекі краіны, гаварыў аб тым, што па экспарце многіх прадуктаў харчавання Беларусь знаходзіцца сярод лідараў на сусветным рынку.

Фота 2

Аляксандр Лукашэнка ўручыў у гэты дзень  дзяржаўныя ўзнагароды лепшым гаспадаркам і работнікам АПК. Сярод тых, хто атрымаў Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, — калектыў  адкрытага акцыянернага таварыства “Гарадзея”. За значны ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў”, — гаворыцца ў Падзяцы.  Атрымлівалі Падзяку дырэктар ААТ “Гарадзея” Мікалай Салавей і аператар машыннага даення Наталля Скакуноўская (фота 1). Акрамя таго, ім  былі ўручаны ключы ад легкавога аўтамабіля “Джылі Атлас”,  аднаго з тых, што сышлі летась з канвеера СЗАТ “Белджы” ў Барысаве. Аўтамабіль, дарэчы, у той жа дзень прыбыў у гаспадарку.

Прэзідэнт шчыра павіншаваў удзельнікаў урачыстасці з поспехамі, пажадаў не проста  паўтарыць іх у наступным сезоне, а значна перасягнуць. “І няхай вам спрыяюць умовы надвор’я, праца будзе ў радасць, а зямля бу-дзе шчодрай”, — гэтыя цёплыя словы Кіраўніка дзяржавы прагучалі акордам нахтнення на высокапрадукцыйную працу, на новыя здзяйсненні.

Фота 3

І вялікая роля ў выкананні задач адводзіцца моладзі. “Жыццё” імкліва ідзе наперад. На палі і фермы прыходзяць робаты, укараняюцца біятэхналогіі. Каму, як  не моладзі, уключацца ў гэты  сучасны рабочы рытм? Пытанне прыцягнення ў сельскую мясцовасць  маладых спецыялістаў на дадзены момант адно з самых актуальных”, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

На гэтай урачыстасці Прэзідэнт сказаў таксама аб прыняцці  рашэння аб’явіць 2018-ы Годам малой радзімы.

Гарадзейцы-удзельнікі  мерапрыемства падзяліліся з карэспандэнтам “НН” сваімі пачуццямі і ўражаннямі, ад гэтай  ганаровай місіі.

— Было вельмі хвалююча — расказала аператар машыннага  даення МТФ “Копцеўшчына” Наталля Скакуноўская. — З рук Прэзідэнта наш дырэктар, Мікалай Аляксандравіч  Салавей, атрымаў Падзяку і ключы ад машыны, а я — кветкі (фота 3)

Спадабаўся нам і святочны канцэрт, які затым усе ўдзельнікі  ўрачыстасці паглядзелі ў Вялікім  тэатры оперы і балета.

Уладзімір МАЦВЕЕЎ,

БелТА.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ,

“НН”.

Фота БелТА.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!