Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 4 °C

Сустрэчы

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Пост опубликован: 07.02.2018

Кандыдаты ў дэпутаты Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 28 склікання ладзяць сустрэчы з выбаршчыкамі.

Так, кандыдат у дэпутаты Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 28 склікання па Гарадзейскай выбарчай  акрузе № 46 Мікалай Радаман пагутарыў з  жыхарамі аграгарадкоў Сякерычы і Кухчыцы Клецкага раёна. У Нясвіжскім раёне адрасы яго  сустрэч — ААТ “17 Верасня”, машынна-трактарны парк ААТ “Грыцкевічы”, Аношкаўскі  НПК дз/с-СШ, машынна-трактарны  парк ААТ “Нясвіжскія  Астроўкі”, а таксама ААТ “Гарадзея”, ДП “ЭБ “Свеклавічная” і Гарадзейская бальніца. Мікалай Вячаслававіч адказаў на шматлікія пытанні, выклаў свой пункт гледжання на вырашэнне існуючых праблем.



Кандыдат у дэпутаты Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 28 склікання па  Нясвіжскай выбарчай  акрузе № 45 Людміла Вітко сустрэлася з прадстаўнікамі працоўных калектываў ААТ “Лань-Нясвіж”, ЗАТ  “Нясвіжскае агра-прамэнерга”, філіяла “Нясвіжскі  хлебазавод” ААТ “Барысаўхлеб-прам” і некаторых іншых.

Людміла Іванаўна і давераныя асобы знаёмяць выбаршчыкаў з яе жыццёвым і працоўным шляхам, з выбарчай праграмай, прыярытэтамі, якія кандыдат расстаўляе ў сваёй дзейнасці дзеля дасягненняў заўтрашняга дня.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!