Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 11 °C

Міністр па справах палаца Прэзідэнта Сірыі Мансур Аззам сустрэўся са старшынёй Нясвіжскага райвыканкама Генадзем Салаўём

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Міністр па справах палаца Прэзідэнта Сірыі Мансур Аззам 1 — 5 красавіка наведваў з рабочым візітам Беларусь. Ен правёў шэраг афіцыйных сустрэч, наведаў Мінскі аўтамабільны завод, спартыўныя і гісторыка-культурныя аб’екты.

Падчас сустрэчы з кіраўніком раёна



2 красавіка кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Наталля Качанава правяла ў Мінску сустрэчу з міністрам па справах палаца Прэзідэнта Сірыі Мансурам Аззамам. На сустрэчы было адзначана, што Мансур Аззам раней ужо бываў у Мінску. У 2010 годзе ён суправаджаў Прэзідэнта Сірыі Башара Асада, які наведваў Беларусь з афіцыйным візітам. «Я ўпэўнена, што падчас гэтага візіту вы лепш даведаецеся пра Беларусь, яе гісторыю, культуру. Думаю, вам будзе цікава даведацца, як выбудавана вертыкаль улады ў нашай краіне», — сказала Наталля Качанава. Яна канстатавала, што з 2015 года беларуска-сірыйскія адносіны актывізаваліся, краіны маюць вялікі патэнцыял для нарошчвання двухбаковага супрацоўніцтва і вываду яго на больш высокі ўзровень.

У сераду ў рамках рабочага візіту Міністр па справах палаца Прэзідэнта Сірыі Мансур Аззам наведаў Нясвіж. Яго сустракаў старшыня Нясвіжскага райвыканкама Генадзь Салавей. Кіраўнік раённай улады пазнаёміў гасцей з сацыяльна-эканамічным развіццём раёна. З першых хвілін зносін паміж бакамі склаліся цёплыя, сяброўскія адносіны. Пасля афіцыйнай сустрэчы госці наведалі шэраг гістарычных славутасцей Нясвіжа.

Кіраўнік Сірыйскай дэлегацыі падзякаваў гаспадарам за гасціннасць і добразычлівасць. Нясвіж і населеныя пункты раёна здзівілі сваёй чысцінёй,  добраўпарадкаванасцю і пакінулі пасля сябе найлепшыя ўражанні.

Дзмітрый ЯШЧАНКА.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!