Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 9 °C

Паспець. Прачытаць. Мінскую кніжную выстаўку наведалі 30 тысяч чалавек

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

 

32 краіны прынялі ўдзел у XXV Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы. 360 экспанентаў прадставілі свае калекцыі кніг, ужо 57-ы раз падвялі вынікі конкурсу «Мастацтва кнігі», другі раз адзначылі найлепшых у конкурсе маладых літаратараў «Першацвет». Пісьменнікі з 21-й краіны сабраліся на IV Міжнародным сімпозіуме літаратараў «Пісьменнік і час». Усяго ж за пяць дзён форуму было праведзена больш за 240 мерапрыемстваў.



Для чытачоў праводзіліся цікавыя мерапрыемствы, дзе яны маглі не толькі пачуць шмат новага і карыснага, але і выйграць прызы. Пісьменнікі ладзілі аўтограф-сесіі і адказвалі на пытанні прыхільнікаў свайго таленту. Але самае галоўнае: прэзентаваліся шматлікія кніжныя навінкі. «А што ты набыў на кніжным кірмашы?» — не мець адказу на такое пытанне таму, хто ўсё-такі завітаў у выставачны павільён, было не зусім ёмка, бо цікавінак на выставе прадставілі дастаткова. Можна было набыць навінкі любімых аўтараў ці пазнаёміцца з невядомымі раней творцамі — выбраць кнігі, быццам займець новых сяброў.

Яскравай кульмінацый кніжнага кірмашу стала падвядзенне вынікаў конкурсу «Мастацтва кнігі». Гран-пры і сёлета атрымала «Сусветная спадчына Францыска Скарыны», якая пабачыла свет у выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі».  Міністр інфармацыі Алесь Карлюкевіч на галоўнай сцэне выставачнай пляцоўкі ўручыў памятныя ўзнагароды дырэктару выдавецтва Уладзіміру Андрыевічу, а таксама мастаку-дызайнеру Алене Сітайле і дырэктару паліграфкамбіната імя Якуба Коласа Ігару Маланяку, якія таксама працавалі над выданнем.

У намінацыі «Найлепшы фотамастак» перамаглі аўтары альбома «Нясвіж. Палацава-паркавы ансамбль. Збор зброі і даспехаў» Алег Лукашэвіч і Аляксандр Аляксееў. «Найлепшым дызайнерам кнігі» прызнаны Уладзімір Шоўк, які працаваў над выданнямі «Кніжная спадчына Беларусі», «Францыск Скарына — беларускі гуманіст, асветнік, першадрукар», «Адкуль ёсць пайшоў буквар» серыі «Краіна замкаў», выпушчанай Выдавецкім домам «Звязда». Дыплом пераможцы ў намінацыі «АРТ-кніга» ў выдання «Рыгор Сітніца. Простыя рэчы», якое таксама пабачыла свет у Выдавецкім доме «3вязда».

Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ,

«Звязда».

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!