Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.51 |
Погода 3 °C

Стартаваў сумесны праект «Нясвіжскіх навін» і раённай бібліятэкі для юных журналістаў

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 1 0

Пост опубликован: 20.04.2018

Дзе адшукаць мудрасць? У якіх краях, у якіх землях? Мне ўспамінаецца казка, у якой галоўны герой пайшоў па свеце шукаць мудраца, каб павучыцца ў яго мудрасці. А мне захацелася пачаць з Нясвіжчыны. Таму што мудрасць свету — гэта цудоўна. Але яна далёкая і не заўсёды падыходзіць да нашых умоў. Таму няварта блукаць па замежных краінах у пошуку найвышэйшых жыццёвых ісцін, бо галоўнае заўжды побач.



Мне заўсёды шанцавала на людзей. Разумныя, неардынарныя, з багатым жыццёвым і практычным вопытам, яны не шкадавалі часу дзеля таго, каб падзяліцца сваімі набыткамі з наведвальнікамі цэнтральнай бібліятэкі: маладымі і сталымі. А нядаўна ў СШ № 4 нашага горада  па ініцыятыве яе дырэктара Зоі Мікалаеўны Маляр узнік гурток “Юны журналіст”.  Яго наведваюць, у асноўным, прадстаўнікі самага супярэчлівага ўзросту — падлеткавага. Для іх найвышэйшы аўтарытэт, на жаль, не бацькі, не настаўнікі, а равеснікі — такія ж супярэчлівыя і мала зразумелыя для дарослых. Але чалавека фарміруе, выхоўвае  асяроддзе. Таму хацелася нешта дадаць да намаганняў бацькоў і настаўнікаў. Так нарадзіўся сумесны праект ДУК “Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка імя Паўлюка Пранузы”, ДУ “Рэдакцыя газеты “Нясвіжскія навіны” і праграмы радыёвяшчання “Раніца Нясвіжчыны”, ДУА “Сярэдняя школа №4” горада Нясвіжа, які прадугледжвае штомесячную рубрыку на раённым радыё і выхад аднайменнага электроннага часопіса “Парады з вуснаў несвіжан”. Праект адразу падтрымалі кіраўніцтва бібліятэкі і школы, рэдактар раённага радыё Аксана Грох, супрацоўнікі бібліятэкі Віктар Кіула і Наталля Богдан, фотакарэспандэнт “раёнкі” Святлана Польская, самі юныя журналісты, а таксама намеснік галоўнага рэдактара газеты “Нясвіжскія навіны” Соф’я  Любанец.

Фота 1

З Соф’і Уладзіміраўны мы і пачалі.  Журналістка з пятнаццацігадовым стажам, да якога можна далучыць яшчэ  не менш важны трынаццацігадовы  педагагічны, выпускніца Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, сябра раённага літаратурна-музычнага аб’яднання “Валошкі”, народнага абласнога клуба паэтаў і кампазітараў “Жывіца”, маці дзвюх цудоўных дачок, яна была частым госцем многіх бібліятэчных сустрэч і літаратурных вечарын. Затым у СШ №4 адбылася прэзентацыя першага нумара электроннага часопіса “Парады з вуснаў несвіжан”, прысвечанага менавіта ёй. Госця праекта адказала на шматлікія пытанні наведвальнікаў гуртка, прачытала свае вершы. Яе творы, дарэчы, увайшлі ў многія калектыўныя зборнікі паэзіі, яна аўтар паэтычнага зборніка “Раніца першага снегу”. Вершы С. Любанец гучалі і з вуснаў маладых прыхіль-нікаў яе паэтычнага слова: Анге-ліны Жураўскай, Настассі Друшчыц, Кацярыны Здзеравай, Карыны Язэпчык, Максіма Пугача.

Юныя журналісты Кацярына Здзерава і  Арцём Гальштэйн пыталі ў Соф’і Уладзіміраўны аб яе дзяцінстве, гадах вучобы ў  Карцэвіцкай сярэдняй школе і Нясвіжскім педагагічным вучы-лішчы, цікавіліся яе адносінамі да многіх навучальных дысцыплін. Спартыўных аглядальнікаў Цімура Высоцкага і Максіма Пугача цікавілі, вядома, адносіны да спорту і фізкультуры. Але ў лёсе першай удзельніцы праекта яны адыгралі не самую важную ролю, таму што перамагла любоў да літаратуры і музыкі. Дарэчы, Соф’я ў свой час закончыла Нясвіж-       скую музычную школу па класе фартэпіяна. І за магчымасць навучацца музыцы вельмі ўдзячна не толькі настаўнікам музычнай школы, але і бацькам, якія своечасова заўважылі музычныя здольнасці дачкі і не пабаяліся адпускаць сямігадовую  дзяўчынку на заняткі з Карцэвіч у Нясвіж.

Расказала журналістка і пра свае падарожжы. Самае першае, яшчэ ў школьныя гады, у “Артэк” стала вельмі запамінальным. А для таго, каб туды трапіць, дзяўчынцы з вёскі патрэбна было вельмі добра вучыцца.  Напрыклад, перайсці з другога класа адразу ў чацвёрты, экстэрнам здаўшы праграму трэцяга.

Соф’я Уладзіміраўна гаварыла  пра свае падарожжы па Беларусі, а  таксама замежжы. Яна пабывала ў Германіі, Польшчы, Галандыі, Латвіі. Але пераканана зацвердзіла: “Найлепшая мясціна ў свеце — гэта Нясвіж. Толькі  я раю кожнаму пры любой магчымасці куды-небудзь з’ездзіць, недзе пабываць, нешта пагля-дзець. І калі ў вас будзе выбар: новая сукенка ці новыя мясціны, якія можна пабачыць, абавязкова выбірайце новыя мясціны, таму што сукенка сатрэцца і зносіцца, а тыя багацці, якія  вы атрымаеце для сваёй душы, застануцца з вамі  назаўсёды”.

Было прапанавана журналіст-цы выступіць і ў ролі крытыка — ацаніць верш сямікласніцы Настассі Друшчыц. І гэта ацэнка была вельмі станоўчай. Соф’я Уладзіміраўна стала і першай  удзельніцай радыёрубрыкі “Парады з вуснаў несвіжан”, якая прагучала на раённым радыё ў першую сераду студзеня.

А госцяй другога выпуску радыёпраекта стала ды-рэктар ДУК “Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка імя Паўлюка Пранузы” Людміла Вітко. Раней, да знаёмства з Людмілай Іванаўнай, мне здавалася, што мудрасць і паважаны ўзрост — паняцці-сінонімы. А вось жыццёвая мудрасць і маладосць здаваліся  несумяшчальнымі. Але ў жыцці заўсёды ёсць выключэнні, і як паказала гэта самае жыццё, нават не рэдкія. Таму парады маладой жанчыны, цудоўнага кіраўніка, у якой найлепшым чынам спалучаюцца маладосць і мудрасць, багатая фантазія і практычны розум, былі вельмі карыснымі для будучых журналістаў Кацярыны Здзеравай і Цімура Высоцкага, іншых наведвальнікаў гуртка, а таксама для слухачоў раённага радыё.

Займаючы пасаду дырэктара цэнтральнай раённай бібліятэкі, выконваючы ролі на сцэне Няс-віжскага народнага тэатра імя Уршулі Радзівіл, займаючыся грамадскімі справамі, Людміла Іванаўна лічыць, што галоўная яе пасада — быць добрай жонкай для мужа і маці для свайго сямігадовага сына Дзмітрыя, з якім не толькі паспявае рабіць урокі, але знаходзіць час для сумеснай творчасці.

Фота 2

Пра што пыталіся юныя журналісты ў Людмілы Іванаўны? Канечне, пра яе ролі ў Нясвіжскім тэатры, любімыя кнігі і планы на будучае. А таксама пра тое, ці заўсёды патрэбна слухацца бацькоў? На што Людміла Іванаўна расказала гісторыю са свайго жыцця, калі марыла паступаць на тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў і бачыла сябе толькі на сцэне. Але, будучы жыхаркай Валожына, па настойлівай просьбе мамы паступіла ў Нясвіжскае педагагічнае вучы-лішча. Такім чынам, яна трапіла ў горад, дзе знайшла свой лёс, і які таксама стаў яе лёсам. Тут яна рэалізавала сябе і як актрыса тэатра, і як рэжысёр многіх вялікіх гарадскіх святаў, і як дырэктар самай мудрай установы на Нясвіжчыне.  Таму, лічыць Людміла Іванаўна, бацькоў слухаць карысна.  Нават, калі яны і здаюцца залішне строгімі, то абавязкова маюць рацыю.

Напрыканцы сустрэчы дырэктар успомніла выпадак, сведкам якога стала ў бібліятэцы. Чытач сталага ўзросту, паклаўшы кнігі ў сумку, прыпадняў яе і кажа: “Во лекі, ад якіх усе хваробы забываюцца.  Цікавая кніга — чытаю і забываю пра таблеткі, а калі не вельмі — засынаю і таксама не памятаю, што таблеткі патрэбна прыняць…” . “Сапраўды, — звярнулася да маладых журналістаў і слухачоў рубрыкі Людміла Іванаўна, — калі хто збіраецца наведаць гарадскую аптэку, то не забывайце, што зусім побач, толькі плошчу перайсці, знахо-дзіцца Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка імя Паўлюка Пранузы, дзе ёсць лекі,  у першую чаргу — для душы. І самае цікавае, што ваш бюджэт ад гэтага ніяк не зменшыцца, а здароўя толькі прыбавіцца”.

Думаю, вы, шаноўныя чытачы, таксама знойдзеце ў парадах гэтых цудоўных несвіжанак штосьці і для сябе. А неўзабаве на сайтах бібліятэкі і СШ №4 можна будзе пазнаёміцца і з электронным часопісам “Парады з вуснаў несвіжан”. У хуткім часе адбудзецца прэзентацыя наступнага нумара, прысвечанага Людміле Вітко. Плануецца і выданне дыска, дзе будуць змешчаны радыёрубрыкі праекта, якія рыхтуе да выхаду рэдактар радыё Аксана Грох.

А што датычыцца першых    удзельніц праекта Соф’і Любанец і Людмілы Вітко, то мне ўзгадваюцца радкі паэмы Мікалая Някрасава, які гаворыць пра рускіх жанчын: “Есть женщины в русских селеньях…”. На Беларусі яны таксама ёсць. І няхай не прыходзілася ім, кажучы някрасаўскімі словамі, “коня на скаку…” прыпыняць, яны, кожная на сваім месцы, робяць найвялікшую справу: дапамагаюць лю-дзям, калі словам, парадай, калі канкрэтнай справай, дапамагаюць, нягледзячы на ўзрост тых, каму  гэтыя справы ці парады неабходны.

У сумеснага праекта “Парады з вуснаў несвіжан” пачатак ёсць, а працяг, спадзяюся, абавязкова будзе, канечне, дзякуючы вам, паважаныя чытачы. Тым больш, што стаць яго ўдзельнікамі могуць людзі любых пасад і званняў, да якіх будзе толькі адно  пажаданне: быць неабыякавымі да праблем маладога пакалення і мець што сказаць, параіць, прапанаваць, ад чаго засцерагчы.

Валянціна ШЧАРБАКОВА,

кіраўнік праекта “Парады з вуснаў несвіжан”,

бібліятэкар  Нясвіжскай цэнтральнай раённай

 бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы, педагог дадатковай адукацыі СШ №4 

г. Нясвіжа.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ.

 

1 Comment

1 Comment

  1. wiktoria:

    День добрый, уважаемая и близкая к сердцу Пани Валентина! С огромной радостью, но и трудностью, читала я статью. Пишете прекрасным языком и, думаю, что надо мне белорусский язык получше узнать. Так, всё правда, талантливые в Несвиже не только те журналисты которые пишут в «НН». Я хотела бы припомнить тех студентов с колледжа, которые участвовали в конкурсе- «Люди и история Несвижа. Презентаций на тему ксендза Колосовского, Батюшки Волосовича с Лани, памятники города, история ручного изделия или роду Радзивиллов показали большой талант, можно сказать, материал на диссертацию. Думаю, что будет интересно почитать это в «НН».
    Я радуюсь в сердцу, что я Вас, дорогие пани София, Людмила, Валентина, знаю и, можно сказать, что мы дружим. На таких женщинах стоит культура в Несвиже! Не хватает слов, чтобы от сердца всё написать, для этого нужно много слов.
    Оптимизма, реализации и развития Вашей деятельности, а Пани София, думаю, сделает каки-то «поправки».
    Викториа Жукиевич.

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!