Аляксандр Лукашэнка сустрэўся са старшынёй КДБ Валерыем Вакульчыкам

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка задаволены антыкарупцыйнай дзейнасцю Камітэта дзяржаўнай бяспекі. Кіраўнік дзяржавы сказаў аб гэтым падчас сустрэчы са старшынёй КДБ Валерыем Вакульчыкам.

«Эфектыўная барацьба з карупцыяй відаць. У Камітэце дзяржаўнай бяспекі гэтаму надаюць вялікае значэнне, — сказаў Прэзідэнт. — Але пры гэтым нельга забываць, што ў Камітэта дзяржбяспекі ёсць спецыфічныя праблемы і пытанні, якія вы курыруеце і якія ажыццяўляць ніхто не можа, акрамя КДБ: разведка, контрразведка, антытэрарыстычная дзейнасць, абарона канстытуцыйнага ладу». Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што і ў гэтых кірунках камітэт актыўна працуе.

У краіне пастаянна адбываюцца масавыя мерапрыемствы, на якіх адначасова прысутнічае вялікая колькасць людзей. Неўзабаве мы будзем адзначаць такія святы, як Дзень Перамогі, Дзень Незалежнасці. «Тут мы павінны таксама бачыць, ці ёсць у нас праблемы напярэдадні гэтых мерапрыемстваў. І ўвогуле грамадская бяспека: як камітэт яе ацэньвае?» — пацікавіўся Аляксандр Лукашэнка.

Валерый Вакульчык падзякаваў за высокую адзнаку асобных кірункаў работы камітэта, але падкрэсліў, што заспакойвацца не трэба. Па словах старшыні КДБ, зараз актыўная работа ідзе не толькі ў супрацьдзеянні карупцыі, але і па лініі разведкі. «Прымяняем новыя формы і метады работы для атрымання вынікаў. Перш за ўсё гэта датычыцца апераджальнай інфармацыі, прызначанай для Прэзідэнта і іншых кіраўнікоў краіны аб знешніх пагрозах бяспецы Беларусі», — растлумачыў ён.

«Звязда».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.