Па стане на 22 мая, згодна з аператыўнай інфармацыяй райсельгасхарчу, у сельгаспрадпрыемствах раёна скошана 5095 гектараў траў (42 % ад неабходнага). Звыш запланаваных 813 га ў ААТ “Новае жыццё” скошана 842 га (104 %). 98 % плошчы — у ААТ “Грыцкевічы”, 67 % — у ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”. Убрана трава з 2921 га (57 % ад скошанага). У т. л. 90 % — у ААТ “Гарадзея”, 87 % — у “Новым жыцці”, 78 % — у ДП “ЭБ “Свеклавічная”.
Дзённая прыбаўка па раёне на касьбе за 21 мая склала 970 га, на падборы травы — 816 га. Найбольшы плюс на касьбе далі СВК “Агракамбінат Сноў” — 177 га, ААТ “Грыцкевічы” — 111 га. На падборы правяленай травы вышэй дзённая прыбаўка ў “Агракамбінаце Сноў” — 211 га, “Гарадзеі” — 100 га.
У раёне нарыхтавана 17394 т сенажу, 6301 т сіласу, 65 т сена. На 1 умоўную галаву жывёлы прыпадае 1,28 цэнтнера кармавых адзінак.
“НН”.