Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 4 °C

Свята памяці, мужнасці і гераізму

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 2

Пост опубликован: 08.05.2018

Ён змог прайсці ад Брэста да Берліна

Праз Магілёў, Маскву, Крым, Сталінград…

Сцяг Перамогі, што для ўсіх адзіны

Пранёс Чырвонай Арміі Салдат.

Сугуччам горычы, крыві, страт, слёзаў,

З геройствам, спрытам, рызыкай ліхой,



З любоўю да Радзімы ў вершах, прозе

Салдат Чырвонай Арміі вёў бой.

Пралеглі так ваенныя дарогі —

Зваліў Салдат фашызм, узяў рэйхстаг

І над Планетай птушкай Перамогі

Затрапятаўся наш Чырвоны Сцяг!

Непадуладна часу гэта веха:

Заўжды ў пашане будзе ветэран,

І адгукнецца гістарычным рэхам,

Раскрыецца жыццём любы падман.

 

Дзень Перамогі ўвайшоў у нашу свядомасць як сімвал мужнасці і трываласці, сімвал гераічнай барацьбы за свабоду Радзімы ад чужынскай навалы.

Наўрад ці знойдзецца сям’я, якую б не закранула Вялікая Айчыннай вайна. Мы свята шануем памяць нашых землякоў, якія не вярнуліся з поля бою, мы памятаем подзвіг працаўнікоў, якія шчыравалі для Перамогі ў тыле. Мы ўдзячны ўсім, хто прысвяціў сябе служэнню Айчыне.

І сёння мы з асаблівым хваляваннем і пашанай узгадваем імёны ветэранаў, якія сустракаюць гэта свята разам з намі. Гэта ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Сцяпан Трафімавіч Гуль з Лані, Сямён Міхайлавіч Вайніловіч і Самуіл Парфёнавіч Емяльянаў з Гарадзеі, Міхаіл Васільевіч Малеж з Вялікай Ліпы, Фёдар Мацвеевіч Цвірка з Новагарадзейскага, Уладзімір Пятровіч Чурыла з Саскай Ліпкі, інваліды Вялікай Айчыннай, несвіжане Рыгор Сяргеевіч Гарачкоўскі, Іван Дзмітрыевіч Дасько, Васіль Захаравіч Жукаў, Міхаіл Якаўлевіч Герман з Нялепава і Рыгор Антонавіч Куцэра з Рудаўкі.

Ніякімі словамі мы не зможам перадаць дакладна ўсяго таго, што ім прыйшлося перажыць, узнавіць атмасферу таго часу, калі ў адну віхуру былі змешаны страх і гонар, адчай і надзея, жыццё і смерць. У нашых сілах толькі парадаваць іх сваёй шчырай удзячнасцю і ўшанаваць з нізкім паклонам памяць тых, хто не дажыў да сённяшняга дня.

Нашы добрыя справы і ўчынкі, наша любоў да Радзімы — лепшы помнік усім ім, — і тым, хто сёння з намі, і тым, хто адышоў у вечнасць. Шанаваць родную зямлю, шанаваць памяць аб усіх, хто ў свой час абараніў мірнае неба над нашай зямлёй, без каго не было б нас, сённяшніх, — наш нязменны абавязак, наш доўг і перад імі, і перад самімі сабой.

Са святам нас, сябры!

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!