Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 4 °C

3 ліпеня — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Віншаванні да свята

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 1 0

Пост опубликован: 29.06.2018

Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны!

Шаноўныя жыхары

і госці Нясвіжчыны!

Шчыра віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 74-й гадавінай вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Менавіта гэтымі днямі 74 гады таму былі вызвалены наш родны Нясвіж і сталіца нашай Радзімы — Мінск, наша Бацькаўшчына свабодна ўздыхнула ад трохгадовага насілля і варварства.



Нам, сучаснаму пакаленню, выпала вялікае шчасце — жыць і працаваць у незалежнай беларускай дзяржаве. Нізкі паклон за гэта франтавікам, партызанам, працаўнікам тылу, усім тым, хто адстаяў свабоду і незалежнасць роднага краю, хто ў пасляваенны час з руін і попелу адрадзіў нашу родную  Беларусь.

Сёння ўсе мы нясём адказнасць за будучае нашай дзяржавы. У   адзінстве і згуртаванасці — наша сіла. Несумненна і тое, што толькі разам і напружана працуючы, мы зможам зрабіць усё, каб незалежная Беларусь заўжды заставалася нашым надзейным і ўтульным домам.

Дарагія несвіжане!

Сёлета нашаму любімаму гораду споўнілася 795 год. Помнікі ар-хітэктуры, якія атрымліваюць другое жыццё, камфартабельныя дамы, якіх з кожным годам стано-віцца ўсё болей і болей, дагледжаныя скверы і вуліцы, новыя сацыяльныя аб’екты, якія адкрываюцца ў гэтыя дні  (Алея мужнасці і адвагі, новыя аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і дзённага знаходжання інвалідаў) — усё гэта з’яўляецца яскравым доказам таму, што наш старажытны Нясвіж жыве і развіваецца.

Яшчэ раз шчыра віншуем са святам Незалежнасці Рэспублікі      Беларусь!

З юбілеем, наш любімы горад!

Добрага ўсім здароўя, шчасця, аптымізму і  дабрабыту!

Міру і росквіту нашай Бацькаў-шчыне!

Нясвiжскi раённы

выканаўчы камiтэт.

Нясвiжскi раённы

Савет дэпутатаў.

 

 

Галоўнае свята дзяржавы

Паважаныя жыхары Нясвіжчыны, дарагія землякі!

Прыміце сардэчныя віншаванні з галоўным дзяржаўным  святам — Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

Пачынаючы з 1944 года, трэцяга  ліпеня адзначалі  як Дзень вызвалення ад фашысцкіх захопнікаў. А пасля  рэферэндуму 1996 года, у выніку народнага  волевыяўлення, гэты дзень набыў новы статус. У ім — гонар за  краіну, шанаванне яе гісторыі, бязмежная любоў да роднай  зямлі, гатоўнасць аберагаць і ахоўваць яе, множыць яе багацце і дабрабыт лю-дзей, імкненне зрабіць Беларусь яшчэ больш моцнай і прыгожай. Любоў да Радзімы, светлая памяць аб мужнасці пераможцаў Вялікай Айчыннай вайны, якія перадалі эстафету жыцця  малодшаму пакаленню, умацоўваюць адзінства людзей. Наш абавязак — захаваць памяць аб тых трагічных і пераможных днях, любіць Бацькаў-шчыну і абараняць яе інтарэсы.

Жадаю ўсім моцнага здароўя, працоўных поспехаў,  шчасця, дабрабыту і заўсёды яснага, мірнага неба над галавой!

З павагай

Мікалай РАДАМАН,

член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі

Беларусь, старшыня СВК “Агракамбінат Сноў”.

 

Шаноўныя жыхары

г. Нясвіжа і Нясвіжскага раёна!

3 ліпеня ў найноўшай гісторыі афіцыйна абвешчаны як Дзень незалежнасці Беларусі. Для кожнага народа свая дзяржава — гэта вялікая каштоўнасць. Наша краіна мае чым ганарыцца, нам ёсць што паляпшаць дзеля годнага жыцця.

Віншую вас, дарагія землякі, з гэтым святам, жадаю добрага здароўя, дабрабыту вашым сем’ям. Няхай штодня ў вас будуць радасныя навіны, а змены — толькі да лепшага!

З павагай

дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу

Рэспублікі Беларусь

Алена АНІСІМ.

 

Паважаныя жыхары Нясвіжчыны!

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь — вялікае свята, непарыўна звязанае  з важнай падзеяй  у айчыннай гісторыі — вызваленнем нашай рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.  Яно   — сапраўдны сімвал нацыянальнага яднання, агульнай  адказнасці за будучае Беларусі і кожнага яе жыхара.

Мы цэнім і шануем памяць усіх, хто ахвяраваў сабой дзеля жыцця без вайны, разбурэнняў і страт. Бязмежная  ўдзячнасць ветэранам за мірнае неба над нашай краінай. Сёння мы разам будуем моцную і квітнеючую дзяржаву, замацоўваючы яе аўтарытэт і магутнасць.

Шчыра і сардэчна віншую вас са святам! Жадаю  ўсім моцнага здароўя,  сямейнага дабрабыту, светлых надзей на будучае. Няхай Дзень Незалежнасці  заўсёды будзе для кожнага з нас днём радасці і гонару за родную Беларусь!

З павагай Людміла ВІТКО,

дэпутат Мінскага абласнога Савета дэпутатаў,

дырэктар Нясвіжскай цэнтральнай

раённай бібліятэкі імя П.Пранузы.

 

Уважаемые инвалиды и участники 

Великой Отечественной войны, жители города Несвижа и Несвижского района!

От имени Несвижского районного совета  ветеранов  примите искренние  поздравления с 74-й годовщиной освобождения Беларуси   от немецко-фашистских захватчиков и Днем Независимости Республики Беларусь.

Этот всенародный праздник стал символом независимости нашего  государства, единства нашего общества, олицетворяющим волю, силу и гордость, память поколений белорусского народа.

Для каждого  из нас  это —  святой праздник. Он является напоминанием о тех величайших жертвах, которые принес на алтарь  свободы наш народ в годы войны, о тех неимоверных  трудностях мирного строительства, которые пришлось преодолеть  на пути к суверенному белорусскому государству.

Желаем вам, вашим родным и близким крепкого здоровья, мира, добра и счастья, благополучия на долгие годы, успехов во всех делах и интересах развития и процветания родной Беларуси.

С уважением

председатель районного совета ветеранов

Г.В. ПАШКОВСКИЙ.

1 Comment

1 Comment

  1. wiktoria:

    Дорогие и шанованые Друзья !
    В День Независимости передаю сердечные паздравления и желания самого добра-для Вас,Вашым семьям, Вашему Городу и Вашей Родине.
    Нехай над Несвижем в дни праздника засветит солнце , виншуем Вас со святом!
    От Общества Несвижан -Виктория Жукевич, Ева Качмарек, Зиута Лучак,Марысja Слизиень

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!