Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 8 °C

З рэдакцыйнай пошты. Падзяка за працу

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Пост опубликован: 29.06.2018

Праходзіць час і кожнае дарожнае пакрыццё патрабуе рамонту ці аднаўлення. Надвор’е і розная тэхніка спрыяюць з’яўленню ям і трэшчын.

Па вуліцы Цэнтральнай у аграгарадку Юшавічы даводзіцца праязджаць кожны дзень. І вельмі нязручна, калі, рухаючыся на аўтамашыне, патрэбна пастаянна сачыць за дарогай, віляць з боку ў бок, каб не трапіць у дарожныя яміны.



Па справах давялося сустрэцца з кіраўніком ДРБУ № 168 Ігарам Леанідавічам Дуброўскім. На маю просьбу аб рамонце вуліцы ён адразу патэлефанаваў падначаленаму і даў загад на выкананне  работы.

Праз некалькі дзён, калі вярталася з працы, адразу кінуўся ў вочы праведзены ямачны рамонт асфальту. Вельмі важна, што ёсць такія кіраўнікі і, да таго ж, дэпутаты райсавета, як І.Л. Дуброўскі. Я ўпэўнена, што ўсе жыхары вуліцы Цэнтральнай  гатовы выказаць яму падзяку за неабыякавасць  і адказнасць у адносінах да людскіх праблем.

Ядзвіга ГУРБАН,

в. Юшавічы.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!