Да мэт устойлівага развіцця

Альтэрнатывы рабоце па дасягненні Мэт устойлівага развіцця няма. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з нацыянальным каардынатарам па дасягненні Мэт устойлівага развіцця, намеснікам старшыні Савета Рэспублікі Мар’янай Шчоткінай.

«Некалі Арганізацыя Аб’яднаных Нацый прыняла адпаведную рэзалюцыю. Мы ўдзельнічалі ў абмеркаванні Мэт устойлівага развіцця да 2030 года і дамовіліся аб тым, што будзем садзейнічаць гэтаму плану Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, тым больш што гэта ў нашых інтарэсах, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Альтэрнатывы ў гэтым няма, мэты нармальныя». Прэзідэнт адзначыў, што кожная краіна імкнецца дасягнуць Мэт устойлівага развіцця. «Гэта значыць, атрымаць сваё развіццё павінны ўсе дзяржавы планеты, у тым ліку і Беларусь», — дадаў ён. Кіраўнік дзяржавы спытаў, як будуецца работа ў гэтым напрамку, якія ёсць прапановы па павышэнні яе эфектыўнасці. Мар’яна Шчоткіна сказала, што Беларусь актыўна працуе ў гэтым напрамку апошнія некалькі гадоў. У 2020 годзе дасягненні краіны будуць падрабязна прааналізаваны. «Сёння Беларусь займае асаблівае месца ў еўрапейскім рэгіёне, сярод краін СНД і былога Савецкага Саюза, таму што лідзіруе ў арганізацыі работы па ўстойлівым развіцці», — падкрэсліла яна.

Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся ў Мар’яны Шчоткінай, якая ўзначальвае Беларускі саюз жанчын, пра стан спраў у грамадскім аб’яднанні. Паводле слоў Прэзідэнта, гэта пытанне таксама для яго важнае, таму што ў краіне перыядычна ўзнімаецца тэма развіцця грамадзянскай супольнасці, асаб-ліва ў так званых ліберальных колах. «Мы дакладна вызначылі, што такое грамадзянская супольнасць у Беларусі: гэта не тое, што тры апазіцыянеры, два чыноўнікі і яшчэ нейкія арганізацыі. Грамадзянская супольнасць — гэта грамадзяне. А грамадзяне нашай краіны ў сваёй большасці — гэта і ветэраны, і моладзь, якую прадстаўляюць нашы, як я іх называю, камсамольцы — БРСМ, гэта прафсаюзы і жаночая арганізацыя», — звярнуў увагу Кіраўнік дзяржавы.

Асобна ў час сустрэчы была закранута рэалізацыя дэкрэта аб садзейнічанні занятасці.

blr.belta.by.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.