Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 12 °C

Першыя акорды жніўнай сімфоніі

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Надвор’е сёлета паскорыла  паспяванне сельгаскультур і пачатак жніва. Збожжаўборачныя  камбайны, па стане на раніцу 9 ліпеня, працавалі на палях шасці гаспадарак нашага раёна. Убіраюць азімы рапс  у ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”, “Нясвіжскі райаграсэрвіс”, “Сейлавічы”, “Лань-Нясвіж”, ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі” і ДП “ЭБ “Свеклавічная”. У раёне азімы рапс  займаў 1497 гектараў. Кожны гектар дае ў сярэднім па 28,9 цэнтнера алейнага насення. Самы высокі ўраджай — у “Нясвіжскіх Астроўках” (33,7 ц/га), у “Агракамбінаце Нясвіжскі” (32,7 ц/га).



Галоўны аграном “Нясвіжскіх Астровак” Аляксей Грох расказаў у панядзелак карэспандэнту “НН”:

— Азімы рапс убіраем выбарачна, па меры паспявання. Напрыклад, сёння камбайны ў поле не адпраўлялі, пойдуць заўтра. А пачалі жніўны сезон у гаспадарцы экіпажы старшых камбайнераў Валерыя Кішко, Віктара Люміна і Яўгена Ватазіна, якія працуюць на камбайнах “Палессе”. За дзень пры добрым раскладзе кожны намалочвае 40 — 50 тон алейнага насення. Дапрацоўваюць  яго на комплексе СЗК-30 аператары Алег Абрамовіч і Андрэй Аляшкевіч.

А з абеду ў панядзелак на ўборку насеннікаў шматгадовых траў выйшлі тры камбайны ў ААТ “Новае жыццё”. За іх штурваламі — Адам Банеўскі, Іван Акулік і Мікалай Каўшэль.

Жніво-2018 набірае абароты.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!