Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 12 °C

Лукашэнка азнаёміўся з ходам уборачнай кампаніі ў рэгіёнах

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

У Беларусі ў разгары ўборачная кампанія. Ход яе правядзення знаходзіцца на кантролі ў Прэзідэнта. На гэтым тыдні кіраўнік дзяржавы пабываў на палях 1-й Мінскай птушкафабрыкі і ў Мёрскім раёне (Віцебская вобласць), дзе асаблівая ўвага была ўдзелена ўборцы збожжавых у гаспадарках і краіне ў цэлым, выкананню дзяржаўнага заказу па продажы збожжа, забеспячэнню кармамі жывёлагадоўчай галіны і прымяненню прагрэсіўных тэхналогій пры іх нарыхтоўцы.



 

Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў, размаўляючы з журналістамі ў час наведвання палёў 1-й Мінскай птушкафабрыкі.

Прэзідэнт адзначыў той факт, што адзін аграрый дае работу сямі-васьмі людзям, паколькі проста ўбраць збожжа недастаткова, каб атрымаць свежаспечаны хлеб або якасны камбікорм. «Калі мы гэта спынім, уявіце: паўкраіны будзе хадзіць без работы», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Акрамя таго, заўважыў ён, пад сельскую гаспадарку ў многім заточана і прамысловасць Беларусі: ад вытворчасці плугоў да суперкамбайнаў.

«Мы пераканаліся ўжо на практыцы, што гэта ў цэлым нам танней абыходзіцца, чым купляць імпартнае малако, мяса», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Ён прывёў у прыклад Расію, дзе актыўна ўзяліся за развіццё сваёй сельскай гаспадаркі, нягледзячы на наяўнасць вялікіх рэсурсаў, якія даюць магчымасць імпартаваць неабходную прадукцыю. На думку кіраўніка дзяржавы, нездарма з’явіўся і сам тэрмін «харчовая бяспека». «Калі ў цябе няма свайго і табе хтосьці пастаўляе, ён у любы момант цябе можа ўзяць за горла. І ўсё — няма незалежнасці, няма суверэнітэту, — звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка. — Хто не нюхаў гэтага хлеба, той ніколі не зразумее, што трэба мець сваё. Усё трэба мець сваё, на што мы здольныя. Гэта паднімае нацыю, людзей, дае магчымасць ім зарабляць».

З іншага боку, дадаў Прэзідэнт, стаіць пытанне: ці трэба сёння Беларусі вырабляць значна больш сельгаспрадукцыі, чым цяпер. «Мы не будзем фарсіраваць гэта, таму што прадаць цяжка. Вы бачыце, як мы прабіваемся на кітайскі рынак, дыверсіфікуем продажы харчавання па ўсім свеце, каб не залежаць ад аднаго расійскага рынку. Мы ідзём ва ўсе кропкі для таго, каб прадаць тое, што мы сёння вырабляем з лішкам», — канстатаваў беларускі лідар.

Аднак у перспектыве, упэўнены кіраўнік дзяржавы, прадукты харчавання будуць запатрабаваны ў свеце ўдвайне. «Афрыка паднімаецца, той жа Кітай будзе спажываць нямала. Як толькі ўбачым, што трэба больш, мы павялічым», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«Каб сабраць да зернетка» — Лукашэнка чакае ад аграрыяў максімум напружання ў час уборачнай кампаніі

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў гэтым годзе з-за гарачага надвор’я ў многіх краінах чакаецца вельмі вялікі недабор збожжа. Так, загінулі збожжавыя ў Германіі і Польшчы, не лепшым чынам складваецца сітуацыя ў Францыі і Іспаніі. У Расіі прагназуюць 25 працэнтаў недабору да ўзроўню мінулага года.

«Вядома, і мы штосьці страцілі, але не настолькі: нас яшчэ Гасподзь мілаваў. Таму трэба мець на ўвазе, што мы асабліва не кінемся недзе закупляць збожжа. На рынку яно будзе. Але, па-першае, будзе вельмі ў цане, а па-другое, зразумела, якія мы будзем купляць кармы па якасці. Таму максімум напружання для таго, каб сабраць да зернетка тое, што мы сёння вырасцілі, і кукурузу», — сказаў Прэзідэнт.

Размаўляючы з журналістамі, кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ўмовы надвор’я хоць былі і неідэальныя, але і не зусім сапсавалі сітуацыю на палях. «На надвор’е ківаць няма чаго, яно было нядрэннае. Вядома, хацелася, каб вясна была менш засушлівай, асабліва па поўдні, дзе ішло наліванне зерня, не хапала вільгаці, — канстатаваў Аляксандр Лукашэнка. — Але трэба аддаць належнае, што быў першы ўкос траў добры, бо ў нас прайшлі ліўні. Мы нарыхтавалі больш, чым калі-небудзь, сена».

У той жа час, заўважыў Прэзідэнт, умовы надвор’я былі складаныя не ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. У многіх раёнах будзе вельмі добры ўраджай, калі яго своечасова ўбраць.

«Гэта будзе наступнай тэмай маіх паездак. Нам трэба ўбраць у Магілёве, на поўначы і ў цэнтры Мінскай вобласці і асабліва ў Віцебскай усе пасевы збожжа да зернетка», — сказаў ён.

Паводле папярэдніх разлікаў, у бягучым годзе ўраджай у Беларусі будзе меншы на паўмільёна тон у параўнанні з мінулагоднім. Аднак запасы збожжа ў краіне складаюць 1,5 млн т, звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. «Нам гэтага дастаткова для таго, каб забяспечыць вытворчасць малака, мяса, птушкі і іншага. Таму тут няма ніякіх пытанняў наконт забяспечанасці насельніцтва», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка патрабуе ўзмацніць тэхналагічную і кадравую дысцыпліну ў час уборачнай кампаніі

Адпаведнае даручэнне кіраўнік дзяржавы даў у час рабочай паездкі ў Мёрскі раён.

«Тэхналагічная дысцыпліна — без яе няма чаго ў поле выязджаць. Калі няма тэхналогій, што араць і сеяць на страту? І самае галоўнае — гэта кадравая, працоўная дысцыпліна, жалезная дысцыпліна. Прыцягвайце каго хочаце, але людзі павінны выконваць свае абавязкі, інакш Віцебская вобласць будзе целяпацца, боўтацца ў сваім саку многія дзесяцігоддзі», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Наведваючы ў Мёрскім раёне ААТ «Туркова», Прэзідэнт пацікавіўся тэмпамі ўборкі збожжавых у вобласці і краіне, разлікамі на ўраджай.

«Калі ўбяром усё, што ў нас ёсць, а мы ўбяром, збожжам мы забяспечым краіну без праблем», — упэўнены кіраўнік дзяржавы.

Аляксандру Лукашэнку далажылі аб выкананні дзяржаўнага заказу па продажы збожжа, забеспячэнні кармамі жывёлагадоўчай галіны і прымяненні прагрэсіўных тэхналогій пры іх нарыхтоўцы.

Асаблівую ўвагу Прэзідэнт звярнуў на забеспячэнне гаспадарак неабходнай тэхнікай, у прыватнасці, размова ішла аб пастаўцы на прадпрыемствы беларускіх прэс-падборшчыкаў. «Трэба за зіму абучыць механізатараў рабоце на гэтых прэс-падборшчыках. І трэба дапамагчы закупіць іх, — паставіў задачу кіраўнік дзяржавы. — Гэта паратунак для краіны, не толькі для Віцебшчыны».

У Беларусі плануецца сабраць каля 7 млн т збожжа

Аб гэтым паведаміў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнік упраўлення раслінаводства Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Васіль Ядлоўскі.

«У свірнавай вазе мы ў гэтым годзе чакаем каля 7 млн т збожа разам з кукурузай. На харчовыя мэты нам трэба толькі 850 тыс. т. Асноўны аб’ём збожжа — 5 млн. т — ідзе на фуражныя мэты», — сказаў Васіль Ядлоўскі.

У Беларусі ў маі пачалася працяглая засуха. «У гэтым годзе ўборку збожжавых мы пачалі рана, таму што з-за спёкі адбылося апераджальнае развіццё сельгаскультур. Пры гэтым яны ў перыяд росту адчувалі вострую няхватку вільгаці, з-за чаго не набіралі плануемую масу і ўраджайнасць. Таму ў нас назіраецца некаторы недабор збожжа. Але прагназуемы ўраджай забяспечыць выкананне дзяржзаказу, патрэбнасці ў харчовым збожжы, патрэбнасці перапрацоўшчыкаў і жывёлагадоўлі», — адзначыў прадстаўнік Мінсельгасхарча.

«Сёння ва ўборачнай кампаніі задзейнічана 627 маладзёжных экіпажаў, і гэта колькасць будзе расці. Сёння па ўсёй краіне камітэты БРСМ узнагароджваюць лепшых вадзіцеляў, маладзёжныя экіпажы, якія заняты на ўборцы ўраджаю. Пачалася наша акцыя «Моладзь — за ўраджай». Падрыхтавана электронная дошка гонару на нашым сайце, таксама будзем расказваць пра нашу моладзь у сацыяльных сетках. Па выніках уборачнай кампаніі абавязкова накіруем падзячныя пісьмы бацькам. Акрамя таго, хочам папулярызаваць усе сельскагаспадарчыя прафесіі. Будзем узнагароджваць і адзначаць маладых аграномаў, тэхнікаў», — сказаў першы сакратар ЦК ГА «БРСМ» Дзмітрый Варанюк.

Галоўны тэхнічны інспектар працы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Аляксандр Зайцаў адзначыў, што ФПБ штогод актыўна ўдзельнічае ва ўборачнай кампаніі. «Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі не толькі ўшаноўвае лепшых. Асноўнае пытанне для нас — патрабаванні аховы працы, тэхнікі бяспекі, стварэнне належных санітарна-бытавых умоў для працаўнікоў вёскі. Работнікі павінны быць забяспечаны сродкамі індывідуальнай аховы, павінны мець магчымасць прыняць гарчую ежу на абсталяваным месцы і пасля заканчэння рабочага дня прыняць цёплы душ. Нашы прафсаюзныя арганізацыі не толькі праводзяць маніторынг, але і аказваюць матэрыяльную дапамогу. Так, у гэтым годзе ў шэрагу раёнаў Гомельскай, Гродзенскай абласцей прафсаюзныя арганізацыі пералічылі грашовыя сродкі, і гаспадары набылі для сваіх работнікаў спецадзенне, спецабутак, мікрахвалевыя печы, бойлеры для награвання вады», — паведаміў ён.

Валавы збор зялёнай масы кукурузы ў 2018 годзе чакаецца на 2 млн т большы

«Валавы збор зялёнай масы кукурузы ў гэтым годзе прагназуецца не меншы як 23 млн т, што на 2 млн т больш, чым у мінулым годзе. Гэта дасць нам прыбаўку 0,5 млн т кармавых адзінак. Такім чынам за кошт кукурузы мы будзем часткова кампенсаваць недабор травяных кармоў і збожжа», — сказаў Васіль Ядлоўскі.

Патрэбнасці жывёлагадоўлі ў кармах будуць забяспечаны поўнасцю. «Акрамя нарыхтоўкі кармоў цяпер мы паралельна сеем пажніўныя і паўкосныя культуры. У жніўні пачнём сеяць азімы рапс, азімую свірэпіцу, азімыя на зялёны корм. Рыхтуемся і да асенняй сяўбы», — адзначыў прадстаўнік Мінсельгасхарча.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!