Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.47 |
Погода 9 °C

Нясвіжчына ўшанавала першых 2-тысячнікаў

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Пост опубликован: 03.08.2018

Апошні дзень ліпеня ўпісаў у гісторыю сёлетняй  уборачнай кампаніі

Нясвіжчыны асаблівы факт. У 15.30 старшы

камбайнер СВК  “Агракамбінат Сноў”  Сяргей Вайняк выйшаў

 на намалот 2 тысяч тон  збожжа. Не толькі першы  ў раёне, але і першы сярод камбайнераў Мінскай

вобласці. У гэты час ён жаў ячмень каля вёскі Панюцічы. Апошнія тоны



зерня, якія дапоўнілі   яго намалот да такой  высокай планкі, з бункера “Лексіёна-760” забраў

у кузаў свайго “МАЗа”  і адвёз на ток малады

вадзіцель  агракамбіната Віктар Пячкоўскі.

Фота 1

А назаўтра, 1 жніўня, 2-тысячнікамі сталі  старшыя камбайнеры Уладзімір Яфімчык і Аляксандр Грынаш з гэтай гаспадаркі.

Сярод вадзіцеляў першымі ў 2-тысячнікі выйшлі Леанід Вялічка і Дзмітрый  Міклашэвіч, праз дзень у іх кагорту ўліліся Віталь Мамонька і Віктар Пячкоўскі — усе са “Снова”.

Фота 2

Фота 3

У сераду на полі агракамбіната прайшло ўшанаванне  двухтысячнікаў. Іх сардэчна прывітаў першы намеснік старшыні аблвыканкама Ігар Макар (фота 1). Падзячныя  пісьмы старшыні Мінскага  абласнога выканаўчага камітэта былі ўручаны Сяргею Вайняку, Уладзіміру Яфімчыку, Аляксандру Грынашу (фота 3). Падарункі лідары жніва атрымалі з рук памочніка Прэзідэнта — інспектара па Мінскай  вобласці Ігара Яўсеева. Падзячныя пісьмы абласнога  камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК кіраўнік гэтай структуры Міхаіл Бода адрасаваў Дзмітрыю Міклашэвічу і Леаніду Вялічку. Падарункі ад старшыні Нясвіжскага райвыканкама Генадзя Салаўя атрымалі Віктар Пячкоўскі і Віталь Мамонька (фота 2). Шчыра падзякаваў  людзям за добрасумленную працу  член Савета Рэспублікі, старшыня СВК “Агракамбінат Сноў” Мікалай  Радаман. Ён паведаміў, што ўдзельнікі жніва будуць заслужана  адзначаны праўленнем  гаспадаркі падчас дажынак. А яны ўжо не за гарамі.

“НН”.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!