Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 12 °C

Універсальнасць і працавітасць калектыву ААТ “Нясвіжскае ПМК-23” дапамагае выстаяць ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі на рынку

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 2

Сёння, у няпросты для будаўнічай галіны час, калектыў ААТ “Нясвіжскае ПМК-23” імкнецца выстаяць ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі на рынку, зладжана працуе насуперак цяжкасцям. ПМК-23 з’яўляецца адным з найбуйнейшых будаўнічых прадпрыемстваў раёна. Ёсць у яго яшчэ адна перавага — брыгады выконваюць не толькі будаўнічыя, але і меліярацыйныя работы.

Будаўніцтва 8-кватэрнага жылога дома ў аграгарадку
Сейлавічы ідзе поўным ходам. На фота —
муляры Дзмітрый Чыжык і Сяргей Набока



Майстар сваёй справы — муляр Андрэй Кісель —
на будаўніцтве жылога дома ў Сейлавічах

— У 2017 годзе ААТ “Нясвіжскае ПМК-23” стала пераможцам сярод будаўнічых арганізацый па выніках работы народнагаспадарчага комплексу Нясвіжскага раёна, — гаворыць дырэктар Мікалай Ткачэнка. — Адзіны спосаб заставацца на плаву — рабіць сваю працу якасна і на стагоддзі. Тады будуць і кантракты, і адпаведная заработная плата. Каля 40 % работ, што выконваюцца нашым прадпрыемствам, — меліярацыйныя, астатнія — будаўнічыя.

Адзін з самых буйных аб’ектаў, на якім працавалі спецыялісты ПМК-23 у бягучым годзе, — будынак былой школы ў вёсцы Лявонавічы. Згодна з праектам, яго рэканструявалі пад аддзяленне кругласутачнага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў. Асноўныя работы тут ужо завершаны, засталіся апошнія штрыхі, вядзецца ўборка памяшканняў і расстаноўка мэблі.

Да будаўніцтва 8-кватэрнага жылога дома ў аграгарадку Сейлавічы работнікі ПМК-23 пры-ступілі ў маі. Брыгадай муляраў там ужо ўзведзены падмурак, сцены першага паверха, пакла-дзены пліты перакрыцця, зараз выводзяцца сцены другога паверха. Дом здадуць з аддзелкай да канца бягучага года. На субпадрадзе тут задзейнічаны работнікі ПМК-218.

Сёлета спецыялісты ПМК-23 таксама прыводзілі ў парадак сярэднюю школу № 2 у г.п. Гарадзея, рамантавалі кухню і абедзенную залу. У ААТ “Юшавічы” былі занятыя на будаўніцтве сянажных траншэй. На жнівень запланавана здача пазапляцовачных інжынерных сетак да трох аднакватэрных жылых дамоў у в. Маляўшчына. Паралельна вядуць ачыстку адстойнікаў Гарадзейскага цукровага камбіната і рэканструкцыю меліярацыйнай сістэмы ў сель-скагаспадарчым прадпрыемстве “Нясвіжскі райаграсэрвіс” плошчай 101 гектар. Ачышчаюць каналы, прамываюць стары дрэнаж, укладваюць новы. Будзе адрамантавана і помпавая станцыя — памяняецца помпавае абсталяванне, маторы.

На рэканструкцыі будынка былой Лявонавіцкай СШ пад аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў —
маляры-тынкоўшчыкі Сяргей Паўлючэнка і Арцём Цар

— Сакрэт поспеху — універсальнасць і працавітасць калектыву, — працягвае дырэктар ПМК-23. — Многія нашы работнікі валодаюць адразу некалькімі прафесіямі, таму ні адна брыгада будаўнікоў не прастойвае. На прадпрыемстве сфарміраваўся касцяк адказных, правераных і адданых сваёй справе работнікаў.

Аксана ГРОХ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!