Харчоваму запасу — поўны аб’ём

У гаспадарках Беларусі дастаткова сіл і сродкаў для правядзення эфектыўнай уборачнай кампаніі. Такое меркаванне выказаў у Віцебску журналістам міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц, адказваючы на пытанне карэспандэнта БелТА.

Кіраўнік ведамства прыняў    удзел у пасяджэнні аблвыканкама па пытанні правядзення жніва ў рэгіёне. У арганізацыйным плане ўсё зроблена, падкрэсліў Леанід Заяц. Паводле яго слоў, гатоўнасць камбайнаў высокая. Гатовы сушыльныя комплексы, вырашана пытанне з дызельным палівам, масламі, бензінам. З боку прамысловых прадпрыемстваў, Мінабароны арганізавана дапамога па вывязенні збожжа на элеватары. Мабілізаваны механізатарскія кадры з прамысловых прадпрыемстваў, навучальных устаноў. Разам з тым, запавольваюць тэмпы жніва дажджы. «Штодзень убіраецца 44—50 тысяч гектараў плошчаў, але гэтага недастаткова. Наш парк дазваляе ўбіраць сёння больш за 100 тыс. га ў дзень. Таму як мінімум 5 працэнтаў мы павінны кожны дзень абмалочваць», — пад-крэсліў міністр.

«Тое збожжа, якое вырасла, дазваляе зрабіць вывады, што ў любым выпадку харчовы запас нашай дзяржавы будзе засыпаны ў поўным аб,ёме», — канстатаваў Леанід Заяц.

blr.belta.by.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.