Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 12 °C

Хлебаробы Нясвіжскага раёна накіраваліся на  дапамогу

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Хлебаробы нашага раёна фактычна

падышлі да фінішу жніва-2018.

Па стане на раніцу 7 жніўня ўбрана 22140,9 гектара збожжавых культур — 98,5 % ад неабходнага.

Засталіся лічаныя гаспадаркі,

дзе камбайны яшчэ снуюць на палетках.

Многія прыступілі да абмалоту збажыны

на прысядзібных участках.



У панядзелак збожжаўборачная тэхніка сельгаспрадпрыемстваў Нясвіжчыны накіравалася на  дапамогу хлебаробам Валожынскага раёна. Месца збору жніўнай раніцай па традыцыі — на мяжы Нясвіжскага і Стаўбцоў-скага раёнаў. Правесці працаўнікоў нівы і пажадаць добрага шляху прыехалі сюды  старшыня райвыканкама  Генадзь Салавей і яго першы намеснік, начальнік  райсельгасхарчу Віктар Худніцкі. Пасля добрых слоў і  наказаў калона, у суправаджэнні машын ДАІ і РАНС,    рушыла ў дарогу.

На дапамогу СВК “Пяршаі-2003” пайшлі чатыры камбайны і дзве аўтамашыны. Усе — з СВК “Агракамбінат Сноў”. Узначальвае групу вопытны камбайнер Іван Касцюкевіч, разам з ім працуюць Анатоль Абрамовіч, Ігар Праневіч і Дзмітрый Дуняк.

Другая група, з 6-і камбайнаў і 3-х аўтамашын, накіравалася на вытворчы ўчастак  ТАА “Тарасава”. Там працуюць Валерый Каспяровіч з ААТ “17 Верасня”, Сяргей Саленік з ААТ “Новае жыццё”, Юрый Наполеў з ААТ “Грыцкевічы”, Вячаслаў Галавацкі з ААТ “Гарадзея”, а таксама камбайнеры з ААТ “Юшавічы” і ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі”, вадзіцелі з ААТ “Новае  жыццё”, “Нясвіжскія Астроўкі” і “Нясвіжскі райаграсэрвіс”.

“НН”.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!