Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 4 °C

Госці з латышскага горада-партнёра Аўцэ наведалі Нясвіж

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Пост опубликован: 19.09.2018

У мінулую суботу адлегласць паміж латышскім Аўцэ і Нясвіжам знікла амаль на ўвесь дзень: у горадзе гучала мова краіны-суседкі, а несвіжане маглі без перашкод акунуцца ў латышскую рэчаіснасць, гледзячы на выступленні творчых калектываў горада-партнёра і набываючы вырабы некаторых прадпрыемстваў Аўцкага краю.

Перад пачаткам мерапрыемства гутараць старшыня Нясвіжскага райвыканкама Генадзь Салавей,
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Латвійскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Марціньш Вірсіс і старшыня самакіравання Аўцкага краю Вія Кершус



На выставе работ студый народнага прыкладнога мастацтва

З-за непагадзі святочныя мерапрыемствы прыйшлося перанесці ў адноўлены раённы цэнтр культуры, які прыемна ўразіў гасцей сваім па-еўрапейску прыгожым дызайнам. У фае РЦК вялікую цікавасць несвіжан і гасцей горада выклікала прадукцыя таварыстваў з абмежаванай адказнасцю “Пазітыў фудс”, “Бест-Беры”, “Бенскае таварыства абароны спажыўцоў” і іншых вытворцаў, выстава работ студый народнага прыкладнога мастацтва “Аўцэ”, “Бенэ” і культурнага таварыства “Аўсма”, а таксама творчыя майстэрні, дзе паспрабаваць свае здольнасці мог кожны жадаючы.

(Падрабязнасці  праходжання  Дзён Аўцэ ў Нясвіжы — у наступных матэрыялах).

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Фота аўтара  і Дзмітрыя ЯШЧАНКІ. 

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!