Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.51 |
Погода 11 °C

Вітаем вас, восеньскія кірмашы!

Нясвіжскія навіны 6 лет назад 0 0

Пост опубликован: 28.09.2018

Сонечная раніца серады ў аграгарадку Астроўкі была крыху  незвычайнай для жыхароў  населенага пункта. Свежае асенняе паветра, патыхаўшае першым  марозцам, звонка ўпрыгожылі гукі песні ў выкананні  жаночай вакальнай групы  Астроўскага СДК “Вёсачка мая, мая чараўніца…”

Тут, у цэнтры  сельскагаспадарчага прадпрыемства ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”, быў арганізаваны першы ў раёне  кірмаш, які атрымаў прапіску у сельскай мясцовасці. Адзін за другім гаспадары падыходзілі да месца, дзе размясціліся гандляры.



Сваю прадукцыю тут прапанавала ААТ “Альба”. У ванначках зіхацелі лускою карп сярэдні і карась. Каштавалі яны  4 рублі 65 капеек і 3,7 рубля адпаведна. Карысталі-ся попытам у пакупніка рыба  халоднага вэн-джання — таўсталобік (па 9 рублёў і 15  капеек) і карп — па 9 руб. 32 кап.

Галоўны эканаміст ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” Яніна Самута і загадчыца сталовай Аляксандра Баранава прыгожа аздобілі свой гандлёвы куточак. Асеннія букеты, гліняны посуд з пшаніцай і кукурузай, абрус з беларускім арнаментам і цэлы кошык гарачых пончыкаў — усё для гасцей “Нясвіжскіх Астровак”

Вадзіцель-прадавец зазначыў, што альбянскую рыбу ў верасні  прадпрыемства ўжо прапанавала на кірмашах у Мінску сталічнаму пакупніку, наперадзе — раённыя кірмашы.

Нясвіж-ская сортавыпрабавальная станцыя  ў гэты дзень  прапанавала натуральны мёд, кмен і каляндру, насенне  гарчыцы і рэдзькі, а таксама  яблыкі, грушы і бульбу. Рэдзьку      рэалізоўвалі тут па 2 рублі 50 капеек, столькі ж  каштаваў пакет гарчыцы. Слоік  мёду         быў 11 рублёў, 1 кг бульбы — 30 капеек.

Ад КУП “Магазін № 3 г. Нясвіжа” працавалі прадстаўнікі кафэ “Несцерка”.

Пакупнікі з Новінаў на кірмашы набылі рыбу розных гатункаў

“Які ж ты, конік, прыгожы!”

Прысмакі КУП “Магазін № 3 г. Нясвіжа” кожнаму пакупніку “падсалоджвалі” настрой

Спявае жаночая вакальная група Астроўскага СДК “Спатканне”

— Прыехалі на кірмаш, каб гандляваць і сваёй прадукцыяй, і кулінарнай, — падзялілася прадавец Алена Ждановіч. — Піражкі, рулецікі, катлеткі, смажаную мойву, хот-догі, лаваш смачны прывезлі. Руляда рубленая, напрыклад, каштуе 10 рублёў 95 капеек, ножкі фаршыраваныя курыныя — па 13 рублёў за 1 кг.

Добра бяруць і салодкае да стала. Ёсць, калі трэба, свежыя торты Нясвіжскага кандытарскага цэха — “Казка”, “Мядзведзік”, “Кава з малаком” — да 10 рублёў.

Наталля і Міхаіл Лісоўскія прыйшлі на кірмаш разам. Наталля Віктараўна падзялілася:

— Вельмі прыемна, што сталі  яшчэ больш клапаціцца пра сельскіх жыхароў. Сёння мы купілі насенне алейных культур, купілі грушы, рыбу, кандытарскія вырабы. Думаю, добра было б яшчэ на кірмашы і капусты набыць (не ва ўсіх яна ёсць), і бульба добра, што прадаецца, бо не ўсе вырошчваюць яе.

Ідзе продаж збожжа і кукурузы

На кірмашы гаспадыні набывалі насенне алейных культур

Мнагадзетная сям’я Катовіч прыехала на кірмаш з пасёлка Новагарадзейскі. Набыла збожжа і кукурузу для сваёй гаспадаркі. Як зазначыла Іна Яўгенаўна, цана на кірмашы задавальняе, бо ў Астроўках танней, чым, напрыклад, на рынку ў Стоўбцах

Валянціна Татур прапаноўвае мёд
Нясвіжскай сортавыпрабавальнай станцыі

Мясцовая жыхарка Таісія Міхайлаўна Гецман працавала аграномам, брыгадзірам. Выйшаўшы на заслужаны адпачынак, вырашыла папрацаваць паштальёнам. Цяпер дома, вядзе гаспадарку.
У размове яна зазначыла, што такі кірмаш у іх — мерапрыемства новае, але і да гэтага мясцовае кіраўніцтва з клопатам і павагай ставілася да чалавека, да яго запытаў

Вядома, мясцовае сельгас-прадпрыемства на кірмаш таксама прадставіла сваю прадукцыю. У прыгожа  аздобленай мясцовымі  гаспадынямі палатцы прапанавалі зерне пшаніцы і кукурузы — па 0,37 рубля і 0,39  рубля за 1 кг адпаведна. Тут жа, побач з поўнымі кошыкамі  прыгожых яблыкаў, гародніны і багатымі снапамі збожжа, усе  наведвальнікі любаваліся экспазіцыяй “Па дарозе на кірмаш”. спрытны конік, зроблены з бярозавых паленцаў, асабліва падабаўся маленькім. Вясковы плот, збаночак, дзедка з бабкай на возе — усё гэта на кірмаш  прадставіў мясцовы жыхар Віктар Калоша, які працуе вадзіцелем у мясцовым сельгаспрадпрыемстве. Карацей кажучы, да кірмашу падключыліся людзі самыя розныя. Нехта да гандлёвых прылаўкаў заглядваў на  хвілінку, а хтосьці прыйшоў на кірмаш, каб прымерацца да цэн, абмеркаваць такое новаўвядзенне. Іншыя  проста слухалі прыемныя песні і гумарэскі, якімі падагравалі настрой мясцовыя артысты.

Іна ВАСІЛЕВІЧ.

P.S. 27 верасня кірмаш па  продажы сельскагаспадарчай прадукцыі адбыўся ў г.п. Гара-дзея. Наступны — будзе арганізаваны 3 кастрычніка ў                      аг. Сноў.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!