Меню
Курс $  3.25 | €  3.82 | ₽100  4.12 |
Погода 16 °C

З’явяцца новыя зялёныя кампазіцыі

7 лет назад 0 0

Пост опубликован: 05.10.2018

У Мінску 1 кастрычніка пачаўся месячнік па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый, падрыхтоўкі да зімы. Мяркуецца сабраць апалае лісце, добраўпарадкаваць двары, адрамантаваць пэўныя ўчасткі пакрыцця дарог і прыпынкі, пасадзіць больш за 6 тысяч дрэў і 20 тысяч кустоў. Падчас месячніка традыцыйна будуць прыбраны   пад’езды, падвалы, двары, газоны. Аб гэтым паведамляе  рэспубліканская прэса.



1 кастрычніка аналагічны месячнік пачаўся ў Мінскай вобласці. Трэба ліквідаваць стыхійныя звалкі, абрэзаць дрэвы, абкасіць траву, убраць лісце і пасадзіць, дзе неабходна, дрэвы і кустарнікі, прывесці ў парадак тэрыторыі могілак і мемарыялаў.

Восеньскія работы па навя-дзенні парадку на зямлі можна  назіраць і ў нашым раёне. Ад раслінных рэшткаў пазбаўляюцца  кветнікі і агароды, з газонаў зграбаецца апалае лісце.  Каля многіх жылых дамоў, вытворчых і  сацыяльных будынкаў — чысціня і парадак.

Што ў планах дзяржаўнага прадпрыемства “Нясвіжскі зелянбуд” на гэту восень, пацікавілася ў яго начальніка ўчастка па добраўпарадкаванні горада і парка Раісы Глобаж.

— Наводзіць пастаянна чысці-ню і падтрымліваць парадак на замацаваных тэрыторыях, ствараць зялёныя зоны — гэта наш прамы службовы абавязак. А восень проста “падкідае” больш клопатаў, — расказала Раіса Аляксандраўна. — Убіраем раслінныя рэшткі з клумбаў. Адначасова займаемся пасадкай  зялёных насаджэнняў. Крыху  пасадзілі хваёвых, яшчэ будзем працягваць гэту работу. Часам  пачынаюць прыядацца старыя кампазіцыі, створаныя некалькі гадоў таму, і хочацца стварыць  нешта новае. Фантазіруем, абмяркоўваем, ажыццяўляем.

— Несвіжане заўважылі, што ў парку апошнім часам  апалае лісце зграбаецца не ўсё, а часткова. Хочаце захаваць  натуральны працэс утварэння спажыўнага слою глебы ў зялёным  масіве?

— Так. Гэта — па-першае. Па-другое, пад дрэвамі расце шмат кветак — першацветы, ландышы, незабудкі. Калі лісце выграбаць, пашкодзіцца іх каранёвая сістэма, кветкі могуць загінуць. Калі здымаць покрыўны слой, яны могуць пацярпець зімой ад марозаў. Таму ў парку прыбіраем апалы ліст каля сцэны і абапал сцежак на шырыню метр-паўтара, каб у асеннюю пару было прыгажэй.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!