Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 12 °C

Калі ў душы жыве дабрыня…

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

Хачу расказаць пра ўрок дабрыні і міласэрнасці, які правялі ў Аношкаўскім НПК дз/с-сярэдняя школа.

Гэты год выдаўся такім  багатым на яблыкі, што мы, пенсіянеры, не мелі сіл і магчымасці  самастойна справіцца з іх ураджаем. І я, і мой муж Іосіф Іванавіч — інваліды другой групы. Таму вырашылі звярнуцца па дапамогу ў мясцовую школу. Яе дырэктар Сяргей Антонавіч Брылевіч  уважліва  выслухаў маю просьбу і згадзіўся дапамагчы. Пазней толькі перазваніліся, калі лепш прыйсці здымаць яблыкі — зразумела, напярэдадні прыезду нарыхтоўшчыка.



Да нас прыйшлі вучні 9 і 11 класаў з настаўнікамі Тамарай Адольфаўнай і Паўлам Віктаравічам Ялковічамі. Яны папарадку абабралі яблыкі, затарылі іх у мяшкі, вынеслі да дарогі, а за сабой  прыбралі ўсё смецце.

З пачуццём вялікай удзячнасці мы жадаем і дзецям, і  педагогам моцнага здароўя,  поспехаў у вучобе і працы. Якую ж добрую справу яны зрабілі! І думаю, не толькі таму, што ў гэтыя дні паўсюдна ўшаноўвалі пажылых людзей. Проста ў іх душах і сэрцах заўсёды жыве  дабрыня.

Фаіна Уладзіміраўна СЕМЯНЮК,

аг. Аношкі.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!