Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 9 °C

Нясвіжчына прыняла дастойны ўдзел у абласным свяце хлебаробаў

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

У мінулыя выхадныя мядзельская зямля гасцінна прымала гасцей абласнога фестывалю-кірмашу «Дажынкі». Нарачанскі край на дзень ператварыўся ў сапраўдную меку для хлебаробаў —  перадавікоў жніва-2018 і ўсіх, хто меў дачыненне да важкага каравая Міншчыны. У праграму ўключылі і ўшанаванне хлебаробаў,  святочнае шэсце, і адкрыццё новых аб’ектаў.

Пра тое, што мерапрыемства было маштабным, сведчыла велізарная колькасць запрошаных гасцей. Адных толькі сельскіх працаўнікоў — перадавікоў жніва-2018 было каля тысячы. Галоўнае свята аграрыяў пачалі адзначаць з самай раніцы — працавалі гандлёва-прамысловыя рады, экспазіцыі і тэматычныя пляцоўкі не толькі з 22 раёнаў Мінскай вобласці, але і іншых айчынных вытворцаў прадукцыі. Дастойнае месца ў гэтым шэрагу заняў і Нясвіжскі раён. Сваю прадукцыю дэманстравалі СВК «Агракамбінат Сноў», ААТ «Дабрабыт», ААТ «Лань-Нясвіж».



Трэба адзначыць, што да свята Мядзель сурёзна падрыхтаваўся. На добраўпарадкаванне з абласнога бюджэту былі выдаткаваны значныя сродкі, на якія былі заменены асфальт, адрамантаваны жылыя дамы, Дом культуры. Яшчэ адным падарункам жыхарам абноўленага Мядзеля стаў новы ЗАГС.

Пасля таго, як дэлегацыі раёнаў Мінскай вобласці ў ганаровых калонах прайшлі па-святочна прыбраным горадзе, іх сустракалі ля адноўленага амфітэатра — галоўнай сцэны мерапрыемства.

Дэлегацыя Нясвіжскага раёна на «дажынках-2018»

Дэлегацыю Нясвіжскага раёна ўзначаліў старшыня раённага выканаўчага камітэта Генадзь Салавей. У яе складзе таксама былі член Савета Рэспублікі, старшыня СВК «Агракамбінат Сноў» Мікалай Радаман, старшыня раённага Савета дэпутатаў Валерый Лазюк, кіраўнікі і лепшыя працаўнікі сельгаспрадпрыемстваў Нясвіжчыны.

Перад цырымоніяй ушанавання перадавікоў аграпрамысловага комплексу Міншчыны да прысутных і гасцей звярнуўся старшыня Мінскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка. Ён адзначыў:  «У кожнага свята ёсць свае вытокі, свае асаблівасці і адметныя рысы. Гэта свята каштоўнае для нас удвая: і як даніна павагі нашым продкам, і як магчымасць сказаць шчырыя словы ўдзячнасці ўсім працаўнікам сяла.

Дажынкі — гэта добрая і старажытная традыцыя ўшаноўваць і дзякаваць тым, хто, добрасумленна працуючы ў полі і ў будні, і ў выхадныя, дэманструючы высокі прафесіяналізм, адказнасць і працавітасць, дасягнуў найбольш высокіх вынікаў. У гэтым годзе неспрыяльныя ўмовы надвор’я значна паўплывалі на ўра-джайнасць збожжавых культур, і нам не ўдалося дасягнуць леташніх вынікаў. Але, нягледзячы на гэта, Мінская вобласць па-ранейшаму ўтрымлівае статус асноўнай жытніцы краіны і надзейнага пастаўшчыка прадуктаў харчавання для жыхароў сталіцы і іншых рэгіёнаў. Перш за ўсё гэта — заслуга нашых працавітых людзей: кіраўнікоў і спецыялістаў сельгасарганізацый, камбайнераў, вадзіцеляў, тых, хто працаваў на сушцы збожжа, рыхтаваў абеды для ўдзельнікаў жніва».

Фрагмент шэсця дэлегацыі Нясвіжскага раёна

Галоўны каравай Мінскай вобласці яе губернатару Анатолю Ісачанку ўручае заслужаны работнік сельскай гаспадаркі
Беларусі дырэктар ААТ «Гарадзея» мікалай Салавей

Дырэктар ААТ «Новае жыццё» Андрэй Ратомскі атрымлівае ўзнагароду Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Сяргей Леўшын з ААТ «Лань-Нясвіж» заняў першае месца ў вобласці сярод аператараў збожжасушыльных комплексаў

Міхаіл Цыуля з ААТ «Грыцкевічы»
атрымлівае ўзнагароду як лепшы ў вобласці
галоўны інжынер сельгаспрадпрыемства

Дэлегацыя Нясвіжскага раёна

Далей адбылося ўзнагароджванне лепшых працаўнікоў. Прыемна адзначыць, што на сцэну запрасілі шэраг прадстаўнікоў Нясвіжскага раёна, якія былі прызнаны пераможцамі штогадовых абласных спаборніцтваў за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур.

Сярод галоўных інжынераў першае прызавое месца атрымаў Міхаіл Цыуля з адкрытага акцыянернага таварыства «Грыцкевічы», а сярод звёнаў (брыгад) аператараў зернесушыльных установак сельскагаспадарчых і іншых арганізацый першае прызавое месца заняў Сяргей Леўшын, аператар зернесушыльнай устаноўкі адкрытага акцыянернага таварыства «Лань-Нясвіж».

Двойчы выходзіў на сцэну дырэктар ААТ «Новае жыццё» Андрэй Ратомскі. Ён атрымаў Ганаровую грамату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую працу, важкі ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу Мінскай вобласі. Яшчэ адной прыемнай узнагародай стала прызнанне ААТ «Новае жыццё» пераможцам рэспубліканскага агляду-конкурсу «Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкавання машынных двароў, жывёлагадоўчых ферм і комплексаў».

Адным словам, разнастайныя ўзнагароды ў гэты дзень сыпаліся, як з рога багацця. Героі сёлетняга жніва Мінскай вобласці атрымалі заслужаныя ўзнагароды ад аблвыканкама, Мінсельгасхарчу, Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, а таксама абласнога аб’яднання прафсаюзаў і Дзяржкамітэта па маёмасці. Словы падзякі ад абласнога кіраўніцтва прагучалі не толькі ў адрас хлебаробаў, але і работнікаў прамысловых прадпрыемстваў, спецыялістаў сістэм аховы здароўя, гандлю, культуры і адукацыі, а таксама моладзі, якія аказвалі дапамогу ва ўборцы ўраджаю. Былі адзначаны заслугі і тых, хто ў мінулым узначальваў і актыўна працаваў на карысць Міншчыны.

Выступаюць артысты Сноўскага СЦК

Выстава прадукцыі СВК «Агракамбінат Сноў»

Прадукцыю дэманструе ААТ «Дабрабыт»

Вясёлы настрой дарылі ўсім «Аношкаўскія музыкі»

Сваю песню дорыць дуэт у складзе
Ларысы Пархановіч
і Івана Кухнаўца

Свае вырабы на выставе дэманстравалі нясвіжскія майстрыхі
Вольга Сцепановіч і Галіна Дубініч

Нясвіжчына прэзентуе свой важкі каравай

Выступае народны ансамбль танца «Узорыца»

На галоўнай сцэне выступаюць мастацкія калектывы «Згода» і «Зараніца»

Пяшчотныя песні гучалі ў выкананні
народнага ансамбля песні «Млечны шлях»

Наогул, праграма свята была вельмі насычанай. У гонар працаўнікоў вёскі свае лепшыя сцэнічныя нумары паказалі абласныя і раённыя артысты. Не пакінулі абыякавымі ўдзельнікаў свята выступленні народнага ансамбля народнай музыкі і песні «Зараніца» Нясвіж-скай дзіцячай школы мастацтваў, народнага ансамбля песні «Згода» Нясвіжскага раённага цэнтра народнай творчасці і народнага інструментальнага ансамбля «Нясвіжскія лыжкары» дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа.

На розных пляцоўках удзель-нікаў і гасцей «Дажынак» радавалі сваім майстэрствам іншыя калектывы са званнем «народны»: ансамбль песні і танца «Вяночак» Сноўскага СЦК, ансамбль песні «Млечны шлях» РЦК,  ансамбль песні «Забава» ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» і ансамбль танца  «Узорыца» Гарадзейскага цэнтра культуры, узорны ансамбль гарманістаў «Аношкаўскія музыкі», танцавальны калектыў «Онікс» Нясвіжскай дзіцячай школы мастацтваў, лепшыя эстрадныя выканаўцы РЦК, а таксама жывыя скульптуры студыі акцёрскага майстэрства «Творяки» гарадскога маладзёжнага цэнтра.

А разнастайныя конкурсы і розыгрышы зрабілі маляўнічым гэта свята не толькі для перадавікоў, але і для жыхароў і гасцей Мядзельшчыны. Вячэрні феерверк паставіў кропку ў святкаванні «Дажынак-2018». А пасля іх аграрыі вярнуліся да працы, бо ўраджай будучы залежыць ад сённяшніх намаганняў. Што пасееш, тое і пажнеш, як кажуць у народзе. Для вяскоўцаў гэта не проста прымаўка, а кіраўніцтва да дзеяння.

Дзмітрый ЯШЧАНКА.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!