Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 13 °C

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе ўстанавіў перад аграрыямі строгі тэрмін — да 7 лістапада завяршыць усе асеннія сельгасработы

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе ўстанавіў перад аграрыямі строгі тэрмін — да 7 лістапада завяршыць усе асеннія сельгасработы, расказаў журналістам віцэ-прэм’ер Міхаіл Русы. Сітуацыі ў сельскай гаспадарцы кіраўнік дзяржавы на нарадзе ўдзяліў вельмі вялікую ўвагу, выслухаўшы даклады аб ходзе работ на месцах і ў цэлым па краіне. У цэнтры ўвагі былі пытанні завяршэння асенніх сельгасработ і пачатку падрыхтоўкі да пасяўной будучага года. «Да 7 лістапада — буракі, кукуруза на зерне і кукуруза на сілас», — ахарактарызаваў фронт работ віцэ-прэм’ер. Як было адзначана на нарадзе, у цэлым тэрміны вытрымліваюцца, і ёсць высокая ступень упэўненасці, што работы завершаць у тэрмін. Аднак Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу на якасці гэтых работ, недапушчальнасці страт і задачы па забеспячэнні захаванасці ўраджаю. «Сёння гэта задача была вельмі строга пастаўлена і мне, і міністру, і кожнаму губернатару», — падкрэсліў Міхаіл Русы. Ён дадаў, што актыўна вядзецца падрыхтоўка да веснавых палявых работ. Паднята 700 тыс. га зяб-ліва, засталося яшчэ 750 тыс. га.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!