Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 12 °C

Жыхары і госці Нясвіжа наведалі свята кірмашовае ў 20-30-я гг. мінулага стагоддзя

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

У мінулую суботу ў жыхароў і гасцей Нясвіжа была ўнікальная магчымасць наведаць свята кірмашовае ў 20-30-я гг. мінулага стагоддзя.

edf

Ва ўнутраным двары палаца іх чакала сустрэча з Альбрэхтам Радзівілам, выступленні музыкаў, гульні, забавы, танцы і шмат розных сюрпрызаў. Падчас кірмашу прайшло і свята роднай ежы “Усё сваё”, дзе госці частаваліся свежым хатнім хлебам, салам, слімакамі, вяленымі слівамі, травяным чаем і іншымі прысмакамі. У этнакраме “Рагна” можна было набыць аўтар-скія сувеніры і падарункі ў беларускім традыцыйным стылі. А сапраўдным падарункам для гледачоў стала сустрэча з драпежнымі птушкамі — філінамі і сокаламі, з якімі па жаданні можна было яшчэ і сфатаграфавацца.



Арганізатарамі мерапрыемства ў палацы Радзівілаў выступілі Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж” і Музычны Дом “Класіка”.

Падрабязнасці —  у наступных нумарах газеты.

“НН”.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!