Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 4 °C

Беларуска Марыя Васілевіч увайшла ў топ-5 удзельніц конкурсу «Міс свету-2018”

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

Пост опубликован: 14.12.2018

Гэта лепшы вынік за ўсю гісторыю ўдзелу краіны ў такім  конкурсе. Дзяўчына стала адзінай прадстаўніцай Еўропы ў пяцёрцы лепшых. Тытул «Міс свету-2018» заваявала жыхарка Мексікі Ванэса Понсэ. На другім месцы — прадстаўніца Тайланда Нікалін Пічапа Лімснукан.

У гэтым годзе ў конкурсе ўдзельнічалі прадстаўніцы 118 краін. На працягу месяца дзяўчаты праходзілі розныя іспыты пад пільнай увагай членаў журы.   Удзельніцы прэзентавалі сябе ў час дабрачынных праектаў і шоу талентаў, каб даказаць сваё права на высокі тытул. Па выніках іспытаў прадстаўніцу Беларусі мінчанку Марыю Васілевіч назвалі адной з лепшых топ-мадэлей свету. Акрамя таго, Марыя ўвайшла ў лік самых спартыўных дзяўчат.



Падрыхтоўкай беларускай удзельніцы займалася Нацыянальная школа прыгажосці пры падтрымцы Міністэрства культуры і генеральнага партнёра Банка развіцця.

БелТА.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!