Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.49 |
Погода 9 °C

Рэспубліканскія чытанні

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

Пост опубликован: 07.12.2018

У Мінскім гарадскім педагагічным каледжы адбыліся І Рэспубліканскія чытанні «Спадчына беларускай педагогікі: ад Ефрасінні Полацкай да сучаснасці», прысвечаныя  народнаму паэту Беларусі, празаіку, драматургу, крытыку, публіцысту, перакладчыку, вучонаму і педагогу Якубу Коласу. Удзельнікамі мерапрыемства сталі навучэнцы 1-2 курса педагагічных каледжаў Беларусі і вучні 10-11 педагагічных класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, якія цікавяцца жыццёвым лёсам, творчасцю, навуковай і педагагічнай дзейнасцю нашага славутага земляка Якуба Коласа і дзеячаў беларускай педагогікі і псіхалогіі.



У кола чытанняў быў закладзены шырокі спектр навуковых праблем у такіх галінах ведаў, як філалогія, культуралогія, гісторыя, філасофія, педагогіка. Мэта чытанняў — фарміраванне гуманістычнага, педагагічнага мыслення будучага педагога праз прызму спадчыны класікаў. Усе ўдзельнікі педагагічных чытанняў атрымалі сертыфікаты ўдзельнікаў. Даклад Юліі Коўгар, навучэнкі Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа, быў прызнаны лепшым і адзначаны Дыпломам.

 «НН».

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!