Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 7 °C

Самы начытаны чытач

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

Заўсёды з усмешкай, з добрым настроем сустрэне цябе гэтая цудоўная жанчына. Для кожнага ў яе знойдзецца частачка сардэчнай цеплыні, увагі. Папытае пра жыццё, працу і абавязкова запросіць пачаставацца чым-небудзь смачным. Гэта паважаны чалавек нашай вёскі, мая калега і адзін з лепшых чытачоў бібліятэкі на працягу многіх гадоў — Аўгус-ціна Мікалаеўна Дашко.

Усё яе жыццё звязана з кнігай у самым прамым сэнсе. Старэйшая дачка ў вялікай сям’і заўсёды была першай памочніцай. На чытанне не было часу, але так хацелася… Суровыя ваенныя і пасляваенныя гады не шкадавалі нікога. У памяці засталіся пераезды, голад, цяжкая праца. Але жыццё заўсёды мяняецца да лепшага. Сямейныя абставіны склаліся так, што ў 1952 годзе Аўгусціна Мікалаеўна прыйшла працаваць у Ланскую сельскую бібліятэку з цэнтральнай раённай бібліятэкі. І тут у поўнай меры ў яе жыццё ўвайшла КНІГА!



Лань — вёска вялікая. Шмат моладзі, дзяцей, настаўнікаў, кіпіць культурнае жыццё, і кожнаму патрэбна кніга. З энтузіязмам і творчым натхненнем Аўгусціна Мікалаеўна ўзялася за бібліятэчную справу, і ўжо ў 1967 го-дзе ў ліку дзесяці прадстаўнікоў Беларусі пабывала на Усесаюзным злёце перадавікоў па пераклічцы сельскіх клубаў у Маскве,  арганізаваным Міністэрствам культуры СССР. Які гонар для Нясвіжскага раёна!

— Чытаць даводзілася не толькі для сваёй асалоды, — успамінае наша гераіня. — Сапраўдны бібліятэкар многа чытае сам, каб ведаць, якую літаратуру прапаноўваць сваім чытачам. Кніга — першы дарадчык. Яна заўсёды карысная: для вучобы, працы, адпачынку, яе добра ўручыць у падарунак добраму чалавеку.

Я спытала ў Аўгусціны Мікалаеўны,  якія аўтары ёй больш падабаюцца.

— Люблю пачытаць Угрумава, Іванова, Праскурына, Абрамава. З задавальненнем перачытваю Мележа, Шамякіна, Новікава. Трэба, каб кніга пакідала добры след у сэрцы.

Ведаю, што Аўгусціна Мікалаеўна, ня-гледзячы на свой паважаны ўзрост, і сёння з задавальненнем чытае. Я спытала:

— Як вы думаеце, колькі кніг вы прачыталі за жыццё?

Адказ уразіў:

— На адну кнігу даводзіцца каля тыдня. Вось і палічы.

Я задумалася…

Праз пару месяцаў Аўгусціна Мікалаеўна адзначыць свой 90-гадовы юбілей! Ад шчырага сэрца жадаю ёй сустрэць гэтую дату бадзёрай і вясёлай.

Цяпер, калі мне самой даводзіцца прапаноўваць літаратуру для гэтага самага начытанага майго чытача, адчуваю себе як на экзамене па прафесійным майстэрстве. Я добра ведаю, што цудоўныя мудрыя кнігі, якія ўжо сталі класікай, перачытаны не адзін раз. Я ведаю, што і дзеці, і ўнукі таксама многа чытаюць і маюць багатыя дамашнія бібліятэкі… Але, напэўна, гэта жыццёвая прывычка: узяць для душы кнігу ў бібліятэцы.

Алена ЖУК,

бібліятэкар Ланскай інтэграванай сельскай бібліятэкі.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!