Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.51 |
Погода 12 °C

Свінкі прынясуць нам грошы

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 2

Пост опубликован: 28.12.2018

Дасведчаныя аптымісты кажуць, што наступны год абяцае прыбыткі. Бо сімвал яго дае людзям і сала, і мяса, ды яшчэ й на хала-дзец нешта застаецца.

А ведаеце, колькі парод гэтых парнакапытных на свеце? Цэлых 14, сярод якіх ландрас, уржумская, міргарадская, калінінская, дзюрок, дэкаратыўныя мініпігі і іншыя цікавыя асобіны. Звесткі пра свіней вядомыя каля  сямі тысяч гадоў назад. Па-лацінску іх назва гучыць: sus scrofa domestikus. Пра свінак зафіксавана шмат неардынарных фактаў. Напрыклад, у лясах умеранага клімату Еўропы і Паўночнай Амерыкі яны знаходзяць грыбы труфелі на глыбіні да аднаго метра. Выступаюць свінкі ды кабанчыкі ў цырку. Некаторыя гаспадары нават наносяць сваім падапечным татуіроўкі. Ёсць і казкі, дзе яны фігурыруюць. Вось, да прыкладу, беларуская народная казка “Дурная пані і разумны пан”. Сутнасць яе ў тым, што адзін мужык абдурыў багацеяў і вывез з двара свінню з парасятамі. А ў фільме “Свежына з салютам” таксама фігурыруе свіння.  А хто не чытаў дзецям казку пра трох парасят? Мудры Наф-Наф пабудаваў моцны домік, у якім схаваліся ад буры і яго браты Нуф-Нуф і Ніф-Ніф. Многія, мабыць, памятаюць і анімацыйную казку “Мапет-шоу”, дзе адной з гераінь выступае каларытная міс Пігі — модная свінка, закаханая ў жабяня Керміта. Дзецям і дарослым падабаецца мультфільм пра Віні Пуха, дзе мілы Пятачок заўсёды стараецца рабіць дабро. Дарэчы, агучвала яго вядомая расійская актрыса Ія Савіна.



Шмат прыказак і прымавак прыдумаў народ пра сімвал 2019-га года. Вось толькі некаторыя з іх: “кідаць бісер перад свіннямі”, “падлажыць свінню”, “вішчыць, як свіння ў плоце”, “гусак свінні не таварыш”, “няма лепшай рэчы, чым свіныя плечы” і шэраг іншых дасціпных выказванняў. Можна ўспомніць і камедыю Кандрата Крапівы “Хто смяецца апошнім”, у якой псеўдавучоны Гарлахвацкі ў сваёй дысертацыі назваў выкапнёвую костку “свінтус грандыёзус”, чым выклікаў дружны смех у зале.

Гаварыць пра свіней, вядома, можна доўга. Але ж трэба рыхтавацца да сустрэчы Новага года. Галоўнае, каб у кожным доме былі лад і згода.

Раіса ХВІР,

г. Нясвіж.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!