Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 12 °C

Для аўтараў і чытачоў

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

XXVI Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш пройдзе з 6 да 10 лютага ў выставачным комплексе «БелЭкспа», што на праспекце Пераможцаў, 14. Сёлета кніжны форум мяркуецца прысвяціць Году малой радзі-мы і II Еўрапейскім гульням. Асаблівая ўвага будзе звернута і на юбілеі класікаў беларускай літаратуры, на памятныя гістарычныя даты нашай краіны.

Упершыню выстаўка пройдзе не толькі на пляцоўках выставачнага комплексу, але і ў кнігарнях, бібліятэках і музеях. Запланаваны літаратурныя экскурсіі і паэтычныя маршруты. Адбудуцца тэматычныя семінары, на якіх плануецца абмеркаваць сусветныя тэндэнцыі ў афармленні кніг, краўдфандынг (збор грошай на пэўны культурны праект праз інтэрнэт), літаратурную крытыку і блогінг, работу ў сацыяльных сетках, у тым ліку па папулярызацыі новых выданняў.



Як заўсёды, падчас выставы пройдуць сустрэчы з аўтарамі, выдаўцамі, мастакамі. Не абыдзецца кірмаш і без прэзентацый кніг, «круглых сталоў», аўтографсесій выдатных пісьменнікаў, некаторыя з іх правядуць майстар-класы. Будзе працаваць і асобная дзіцячая пляцоўка.

Экспазіцыя «Друкарскі двор XVI стагоддзя» прадэманструе ўнікальную абстаноўку старадаўняй друкарні. Там, ужо традыцыйна, ахвотныя змогуць уласнымі рукамі на-друкаваць старонкі кніг па старадаўняй тэхналогіі. I нават зрабіць паперу з ільну!

Як заўсёды, адна з ключавых падзей выстаўкі — міжнародны сімпозіум літаратараў «Пісьменнік і час». 6 і 7 лютага ў ім прымуць удзел аўтары з краін блізкага і далёкага замежжа. Таксама цікавасць выкліча семінар маладых літаратараў і перакладчыкаў.

На цэнтральнай пляцоўцы пройдзе ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў 58-га нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі» і конкурсу маладых літаратараў «Першацвет». А ганаровым госцем кніжнага форуму сёлета стануць Злучаныя Штаты Амерыкі.

Нагадаем, што ў кніжнай выстаўцы бяруць удзел як выдаўцы, так і кнігагандляры, вытворцы паліграфічнай прадукцыі. Тут традыцыйна не толькі набываюцца актуальныя кнігі, але і сустракаюцца даўнія сябры і падпісваюцца новыя дамовы.

Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ,

«Звязда».

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!