Хакей – для сапраўдных мужчын. Школьнікі супраць міліцыянераў (дапоўнена)

Поделитесь с друзьями
  •  
  • 4
  •  
  •  
  •  
  •  

У суботу, 12 студзеня, на адной з гарадскіх школьных спартыўных  пляцовак Нясвіжа прайшлі спаборніцтвы па хакеі з удзелам  школьнікаў і супрацоўнікаў  міліцыі. Спаборніцтвы ў гэтым відзе спорту сярод падлеткаў і праваахоўнікаў вось ужо дванаццаць гадоў маюць пастаянную “прапіску” на Нясвіжчыне.

— Хакей — адзін з самых масавых відаў спорту ў нашай краіне, многія падлеткі з’яўляюцца балельшчыкамі гэтых спартыўных спаборніцтваў. Радуе і тое, што юныя спартсмены фізічна загартаваны, упэўнена стаяць на каньках, а значыць, з дзяцінства прывучаюцца да здаровага ладу жыцця. Занятасць падлеткаў — адзін з накірункаў нашай работы, прафілактыка правапарушэнняў, знаходжанне з імі агульнай мовы, — зазначыў у гутарцы начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Нясвіжскага РАУС удзельнік спаборніцтваў Уладзімір Іванісеня.
“Хакей — спорт для мужчын. Ён дапамагае стаць вынослівым, загартоўвае. Гульня ў камандзе аб’ядноўвае, вымушае разлічваць паслядоўнасць выкідаў і майстэрства з шайбай”, — з гэтай думкай згодны рабяты, якія бралі ўдзел у турніры. Магчыма, не заўсёды ў юнацтве ўсё атрымліваецца, як хацелася б, а перамогу выбірае яго вялікасць “фартуна”. Галоўнае, што школьнікі на лядовай пляцоўцы выступілі дастойнымі сапернікамі дарослых, даказаўшы сваё імкненне перамагаць, паказаўшы загартоўку характараў.
Па выніках наперадзе аказаліся супрацоўнікі РАУС.
Другое і трэцяе месцы — у каманд навучэнцаў СШ № 4 г. Нясвіжа і гімназіі. Пераможцы і прызёры ўзнагароджаны дыпломамі ўпраўлення па адукацыі, спорту і турызме Нясвіжскага райвыканкама і салодкімі прызамі.

 

Іна ВАСІЛЕВІЧ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  • 4
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.