Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 12 °C

За новага старшыню Нясвіжскага райвыканкама Аляксандра Ломскага дэпутаты прагаласавалі аднагалосна

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

17 студзеня, з удзелам актыву раёна адбылася пазачарговая сесія раённага Савета дэпутатаў, якую правёў старшыня райсавета Валерый Лазюк.

У рабоце сесіі прынялі ўдзел старшыня Мінскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўны інспектар па Мінскай вобласці Ігар Яўсееў, член Савета Рэспублікі, старшыня СВК “Агракамбінат Сноў” Мікалай Радаман, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алена Анісім, начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы аблвыканкама Уладзімір Піскіжаў, дэпутат абласнога Савета дэпутатаў, дырэктар цэнтральнай раённай бібліятэкі імя П. Пранузы Людміла Вітко.



 

На разгляд дэпутатаў было ўнесена пытанне “Аб зацвярджэнні на пасадзе старшыні Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта”. Анатоль Ісачанка паведаміў аб тым, што 15 студзеня 2019 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь даў згоду на прызначэнне старшынёй Нясвіжскага райвыканкама Аляксандра Зіноўевіча Ломскага.

Прадстаўляючы кандыдатуру на пасаду старшыні райвыканкама, губернатар адзначыў, што Аляксандр Ломскі мае дзве вышэйшыя адукацыі — скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію  і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Усё свядомае жыццё працаваў у сельскай гаспадарцы. З 2013 года — першы намеснік старшыні Клецкага раённага выканаўчага камітэта. З сакавіка 2018 года  — старшыня Клецкага райвыканкама. Гэта высокакваліфікаваны спецыяліст, граматны і ўмелы кіраўнік.

Анатоль Ісачанка акрэсліў галоўныя задачы, якія трэба вырашаць у раёне: “У Нясвіжы не павінна быць стратных прадпрыемстваў, раёну неабходна выйсці з чацвёртага  месца ў вобласці  на першае. Асаблівую ўвагу трэба надаваць сітуацыі на рынку працы, налічэнню зарплаты і прыцягненню ў рэгіён інвестыцый”.

У падтрымку кандыдатуры Аляксандра Ломскага выступілі член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь,  старшыня СВК “Агракамбінат Сноў” Мікалай Радаман і дэпутат Нясвіжскага раённага Савета дэпутатаў па Ленінскай выбарчай акрузе № 2, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Таццяна Толсцік, падкрэсліўшы галоўныя яго якасці — сістэмнасць у рабоце, высокую працаздольнасць, імкненне да дасягнення вызначаных мэтаў і іншыя.

Затым дэпутаты раённага Савета перайшлі да галасавання. Адкрытым галасаваннем яны аднагалосна зацвердзілі кандыдатуру А.З. Ломскага  на пасаду старшыні Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта.

Падзякаваўшы дэпутацкаму корпусу за падтрымку, новы старшыня райвыканкама вызначыў першачарговыя задачы, над якімі павінны працаваць усе, хто зацікаўлены ў далейшым шматбаковым развіцці Нясвіжчыны.

Дзмітрый ЯШЧАНКА.

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!