У Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці адкрылася выстава, прысвечаная 25-годдзю прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. На агляд выстаўлены ўнікальныя архіўныя дакументы, якія дэманструюць, як нялёгка давалася ў 1990-я распрацоўка Асноўнага Закона краіны.
Цэнтральнае месца ў экспазіцыі па праве аддадзена арыгіналу Канстытуцыі 1994 года. На трохі пажоўклых ад часу лістах машынапісным шрыфтам выве-дзеныя словы, якія сталі прававой асновай жыцця краіны. Гэты дакумент, прыняты 25 гадоў таму, — сапраўдны здабытак усяго беларускага народа.
Асобнік Канстытуцыі, прынятай у 1994 годзе, захоўваецца ў Нацыянальным архіве. У спецыяльным сейфе пры тэмпературы выключна +18 градусаў бясцэнны экспанат знаходзіцца побач з узорамі Герба і Сцяга, а таксама прысягі Прэзідэнта. Напярэдадні 25-годдзя Канстытуцыі яе першы асобнік змогуць убачыць сотні наведвальнікаў Музея сучаснай беларускай дзяржаўнасці.
“НН”.