Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 4 °C

Гаспадарчыя прылады, сон-траву і абрусы на Вялікдзень — усё можна было знайсці на Нясвіжскім кірмашы

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

Пост опубликован: 12.04.2019

Веснавыя кірмашы ў сталічным регіёне пачаліся з канца сакавіка. На Нясвіжчыне ж першы прайшоў у пачатку красавіка. І, трэба адзначыць, попыт наведвальнікаў  з кожным веснавым  днём набірае абароты. Гандлёвыя рады задавальняюць пакупнікоў у самых розных куточках Нясвіжчыны. Міжрэгіянальныя кірмашы на Міншчыне — традыцыйныя. Напрыклад, заўтра, 13 красавіка, яны адбудуцца ў Вілейцы, Салігорску і Жодзіна, 20-га — у Барысаве, 4 мая — у Маладзечне.



У нядзелю, 14 красавіка, на гарадскім рынку Нясвіжа адбудзецца міжрэгіянальны кірмаш, куды звычайна накіроўваюцца гандляваць не толькі нашы, але і прадпрыемствы, і майстры з суседніх раёнаў.

У нядзелю, 7 красавіка, пашыраны асартымент тавараў быў на гарадскім рынку, дзе прайшоў чарговы раённы кірмаш.

Як заўсёды, карысталася попытам прадукцыя СВК “Агракамбінат Сноў”.  Аўтамагазін сельгаспрадпрыемства спажыўцу прадаставіў паўфабрыкаты, кансервы, каўбасныя і мясныя вырабы — усяго больш за пяцьдзясят найменняў.

У гаспадыні з Нясвіжа чароўная сон-трава, кветка ранняй вясны

Ля гандлёвай кропкі прадпрымальніка з саджанцамі

Ля гандлёвай кропкі Святланы Плакса. Прыгожыя абрусы самых розных памераў набывалі напярэдадні Вялікадня і ў падарунак, і на стол, бо, як казалі нашы продкі: “Абрус і дом упрыгожыць, і ад бяды засцеражэ”

Прадавец прамысловага магазіна Нясвіжскага  райспажыўтаварыства Эла Каўганава прапаноўвала  трыкатажныя вырабы беларускіх вытворцаў. З 1 красаві-ка тут дзейнічае 30-працэнтная зніжка на жаночы і мужчынскі асартымент.

Ля аўталаўкі Нясвіжскай сортавыпрабавальнай станцыі з задавальненнем набывалі прыгожыя (па водгуках пакупнікоў), смачныя яблыкі па 1 рублю і па 50 капеек — (нестандарт). Карысталася попытам бульба. Каштавала яна 40 капеек за 1 кг. Бралі сеткамі — на насенны матэрыял і іншыя патрэбы. Садаводы-аматары цікавіліся саджанцамі. На гэты раз куст  парэчкі чорнай каштаваў 3 рублі, маладыя дрэўцы яблыні — 8 рублёў, вішні, чарэшні і слівы — па 10.

ААТ “Альба” прапанавала  сваю прадукцыю. Кошт наступны: карп элітны — 5,49 рубля; сярэдні — 4,65; карась — 3,70; белы амур — 5,55.

Альбянская рыба — да сталоў несвіжан

Ля прылаўка УП “Магазін № 10”

Ля гандлёвай кропкі прыватных прадпрымальнікаў з Баранавіч больш затрымліваліся мужчыны

Яйка курынае адной з птушкафабрык суседняга раёна можна было набыць па 1,55 рубля і 1,75. Шырокі выбар саджанцаў прапаноўвалі гаспадары з вёскі Мацылёўшчына. Акрамя класічных яблынь і груш, тут  несвіжане і госці кірмашу  набывалі абрыкос і персік, агрэст і парэчку.

Таваравед М.Б. Вяршэня і прадавец Ж.І. Платун з УП “Магазін № 10” гандлявалі ў гэты дзень таварамі, патрэбнымі кожнаму клапатліваму гаспадару — фарбаю для дрэў розных вытворцаў, садовым інвентаром, насеннем, шматлікімі падкормкамі  для раслін. Была тут і сетка для агароджы, грунт для  раслін і шмат чаго іншага.

Прадпрымальнікі з Баранавіч гандлявалі ў Нясвіжы мотаблокамі, прычэпамі да іх — беларускай і кітайскай вытворчасці, зернедрабілкамі, саджалкамі, плугамі. Былі і акучвальнікі, мотакосы розных мадыфікацый, шматлікія запчасткі.

На кірмашы ў Нясвіжы адчувалася, што прадавец стараецца задаволіць попыт пакупніка, дае яму  слушныя парады і рэкамендацыі. Таму і на  рынку часта можна было пачуць дыялог пра тое, як пасадзіць тую ці іншую кветку або  дрэўца, чым апрацоўваць саджанец ад шкоднікаў і, вядома, як хутка ён пачне пладаносіць.

Нясвіжскі кірмаш у нядзелю нагадваў вялікі муравейнік, дзе кожны са спажыўцоў спяшаўся з пакупкай, каб  абнавіць свой сад, упрыгожыць клумбу, пасеяць расаду, а пасля — парадаваць родных рыбай з нясвіжскіх азёр або яблычкам, якое пасля  правільнага захоў-вання не згубіла свайго смаку.

Іна ВАСІЛЕВІЧ.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!