На гарадзейскім кірмашы ўсё знойдзеш для душы!

На гэтым тыдні, 3 красавіка, вясновы кірмаш прайшоў у г.п. Гарадзея. Сваю прадукцыю жыхарам раёна прапанавалі СВК “Агракамбінат Сноў”, ААТ “Новае жыццё”, ААТ “Альба”, Нясвіжскае райспажыўтаварыства, фермерскія гаспадаркі і індывідуальныя прадпрымальнікі з нашага і суседніх рэгіёнаў.

Традыцыйна серада ў гарадзейцаў — кірмашовы дзень, таму пакупнікоў было шмат. У чэргах каля гандлёвых кропак яны абмяркоўвалі тавары, параўновалі цэны, давалі парады. Кожны прыйшой сюды з пэўнай мэтай.

Гарадзейчанка Ганна прыйшла на кірмаш па яблыкі і вінаград

— Хачу купіць куранятак, — расказвае жыхарка г.п. Гарадзея Вольга Іванаўна. — Гэта ж так удачна я сёння прыйшла. Вось чакаю сваю чаргу, баюся, каб не разабралі. Дарэчы, курачак выявіць проста — калі ўзяць іх у руку, яны падціскаюць лапкі да сябе. Але на ўсякі выпадак купляю з запасам. Па тры рублі за птушачку — добрая цана.

Прыемнай нечаканасцю для ўладальнікаў падсобных гаспадарак стаў і продаж збожжа. У гэты дзень ячмень і пшаніцу рэалізавала ААТ “Гара-дзея”. Як заўсёды, асаблівым попытам у жыхароў і гасцей раёна карысталіся гародніна і садавіна, мясныя вырабы, рыба, мёд, свежая  выпечка. Ахвотна куплялі спадары і тавары для будучага ўра-джаю.

Вясновыя кірмашы будуць праводзіцца да канца месяца. Бліжэйшыя з іх адбудуцца ў аг. Сноў  (5 красавіка), аг. Салтанаўшчына (6 красавіка),             г. Нясвіжы (7 красавіка),  аг. Карцэвічы (9 краса-віка),  аг. Грыцкевічы і г.п. Гарадзея (10 красавіка).

Цудоўны настрой усім пакупнікам дарылі прадстаўнікі творчых калектываў раёна — Новагара-дзейскага сельскага цэнтра культуры і адпачынку, Гарадзейскага пасялковага дома культуры, Гарадзейскага цэнтра культуры і Завітанскага клуба-бібліятэкі.

Наталля ЕРМАШЭНКА.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.