Пад вясёлыя спевы ў аграгарадках раёна працягваюцца вясновыя кірмашы

Так, 5 красавіка гандлёвыя рады запрасілі ў цэнтр Снова. Каля іх было мнагалюдна. Для сада і агарода можна было  набыць металічную сетку для  агароджы, інвентар, хімікаты, саджанцы многіх сартоў клубніц, а таксама рабочы абутак. Людзі куплялі гародніну,  рыбу, кандытарскія вырабы.

Добры настрой стваралі ўсім аматары сцэны  Сноўскага сельскага цэнтра культуры.

Нагадаем, што сёння, 10 красавіка, кірмашы працуюць у г.п. Гарадзея і Грыцкевічах. 12 красавіка кірмаш збярэ жадаючых у Астроўках, месца сустрэчы — аўтастаянка каля Дома культуры. 13 красавіка — пройдзе ў Аношках, 14 красавіка — на рынку  райспажыўтаварыства ў Нясвіжы.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Фота Уладзіміра СЛАБКО.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.