Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 13 °C

Сумесныя дзеянні

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

Дырэкцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў  падпісала мемарандум аб узаемаразуменні з Аб’яднанай праграмай ААН па ВІЧ/СНІД (ЮНЭЙДС).

Мэтай такога супрацоўніцтва з’яўляецца папулярызацыя бяспечнага і здаровага ладу жыцця, ліквідацыя любых формаў дыскрымінацыі і прадухіленне распаўсюджвання ВІЧ/СНІДу па сродках адукацыйнай і гуманітарнай спадчыны ІІ Еўрапейскіх гульняў.



— ААН падключаецца да Еўрапейскіх гульняў таму, што гэта вельмі вялікае еўрапейскае мерапрыемства. Спорт вельмі важны для развіцця, для мірнага супрацоўніцтва, для асобы, для развіцця чалавека, для грамадства і гендарнай роўнасці, для сацыяльнай інтэграцыі і для развіцця чалавечага патэнцыялу, — адзначае пастаянны каардынатар ААН у Беларусі Іаана Казана-Вішнявецкі. — Для нас, як для Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, гэтыя прынцыпы вельмі важныя, мы таксама падключаемся да Еўрапейскіх гульняў, каб яшчэ больш гаварыць аб прынцыпах, звязаных з мэтамі ўстойлівага развіцця, каб прадстаўляць роўныя магчымасці для ўсіх.

Супрацоўніцтвам прадугледжаны шырокі спектр мерапрыемстваў, у прыватнасці, запланавана навучанне валанцёраў і спецыялістаў па правядзенні экспрэс-тэсціравання і метадах прафілактыкі ВІЧ сярод гледачоў і ўдзельнікаў Гульняў, акцыі ў падтрымку людзей, якія жывуць з ВІЧ, і іншых мэтавых груп.

— Мы ганарымся нашым супрацоўніцтвам з ААН, паколькі гэта адна са знакавых міжнародных арганізацый, якая займаецца ў першую чаргу пытаннямі развіцця грамадства і стварэння лепшага свету. Важна, што асаблівая ўвага ААН удзяляецца спорту, невыпадкова арганізацыя прыняла рэзалюцыю, якая прызнае ролю спорту ў развіцці чалавечага патэнцыялу. Мы стараемся будаваць сваю работу ў поўнай адпаведнасці з гэтай рэзалюцыяй, — падкрэсліў дырэктар Фонду «Дырэкцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года» Георгій Катулін. — Сумесная праграма Дырэкцыі і ЮНЭЙДС заклікана вырашыць глабальную задачу, якая стаіць у цэлым свеце, бо ВІЧ — гэта сур’ёзны выклік для сучаснага чалавецтва. Удзельнікі Гульняў — гэта будучыня любой нацыі, гэта самыя моцныя, прыгожыя прадстаўнікі маладога пакалення, вядома ж, мы павінны паклапаціцца пра тое, каб у юнацтва была бясхмарная будучыня, перш за ўсё ў галіне здароўя.

Дар’я ЛАБАЖЭВІЧ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!