Вуліцы Нясвіжа зазіхацелі рознакаляровымі віёламі

На кветніках райцэнтра першымі селяцца холадаўстойлівыя віёлы. Жоўтыя, фіялетавыя, белыя кветачкі ўжо можна ўбачыць на клумбах і ў вертыкальных вазах па вуліцах Савецкай і Ленінскай, затым працаўнікі КУП “Нясвіжскі зелянбуд” зоймуцца ўпрыгажэннем вуліцы Слуцкай. Усяго ж, па словах начальніка ўчастка па добраўпарадкаванні горада і парка Раісы Глобаж, сёлета ў Нясвіжы плануецца высадзіць 22 — 25 тысяч двухгадовых кветак. У чэрвені вока гараджан і гасцей Нясвіжа будуць радаваць петуніі, сальвія, гератум, ільвіны зеў, гацанія, астры, флёксы — каля 30 разнавіднасцей адналеткаў. На фота — рабочая з арганізацыі Юлія Кузьміч
На набярэжнай Бернардзінскай сажалкі ў гарадскім парку азеляніцелямі ўжо высаджана больш за 200 саджанцаў туі і ядлоўцу, 100 кустоў каліны, фарзіцыі і самшыта. Пасадка хвойных дрэў, кустоў і шматгадовых кветак там будзе працягнута і пазней. Паралельна работнікі “Нясвіжскага Зелянбуда” займаюцца добраўпарадкаваннем пешаходных дарожак — усталёўваюць тратуарны борт і ўкладваюць тратуарную плітку.

Месца пахавання мірных жыхароў, расстраляных нямецка-фашысцкімі акупантамі ў 1941 годзе, па вуліцы Сноўскай у Нясвіжы, добраўпарадкавалі супрацоўнікі ваеннага камісарыята Нясвіжскага і Капыльскага раёнаў, Нясвіжскага гарадскога маладзёжнага цэнтра і РК ГА “БРСМ”. Яны прыбралі тэрыторыю вакол Памятнага знака ад смецця і камянёў, выраўнялі зямлю і пасадзілі туі і блакітную елку

Дружна афарбавалі плот ў райцэнтры па вуліцы Ленінскай. Работнікам Нясвіжскай ЖКГ дапамагалі добраахвотнікі з арганізацый і прадпрыемстваў горада. На фота — супрацоўнікі Нясвіжскага занальнага вузла электрасувязі РУП “Белтэлекам”. А супрацоўнікі канторы жыллёва-камунальнай гаспадаркі пафарбавалі жалезабетонны плот на грамадзянскіх гарадскіх могілках

Аксана ГРОХ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.